Рубрыка: Кнігарня «Ў». тэл. 290 63 06

22 ліпеня 2010 г. а 19-й гадзіне адбудзецца Першая сустрэча праекту «Вечар зь Дзеясловам»

У межах сустрэчы – прэзентацыя 45-га і 46-га нумароў часопісу.
Удзельнікі – аўтары “Дзеяслова” Леанід Дайнэка, Уладзімір Някляеў, Вольга Гапеева, Сяргей Прылуцкі, сябры рэдакцыі, а таксама – усе неабыякавыя да сучаснага літпрацэсу.
Месца ДЗЕяньня:
Галерэя “Ў” (г. Менск, пр. Незалежнасьці, 37А).
Уваход вольны.
Імпрэза ладзіцца ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма!”

“Дзеяслоў”
не для аслоў»
Ніл Гілевіч

ЗЫ
Усім завітаўшым – ахаладжальны падарунак!

22 ліпеня а 19-й гадзіне ў кнігарні «Ў» адбудзецца прэзентацыя кніг-мастака Юрася Малаша ПРЫСЯГА БЕЛАРУСАЎ.

Untitled-1ц

У праграме:

1. Прэзентацыя кніг-мастака «Прысяга беларусаў», «Покліч Рагнеды», «Рухайся наперад, беларусе».

2. Аўтарскі слайд-фільм пра кнігу-мастака

3. Паштоўкі Юрася Малаша з каліграфічнымі пажаданнямі

4. Прыемная неспадзёўка

Вечарына адбудзецца ў межах кампаніі «Будзьма».

9 ліпеня а 19.00 адбудзецца прэзентацыя новага нумару часопіса «Топас»

Цэнтральныя тэмы нумара 1 (23): «Беларускія філосафы ў пошуках самавызначэння», «Аналітыка Беларусі: ідэі, тэндэнцыі, трансфармацыі».

У прэзентацыі возьмуць удзел В. Акудовіч, П. Баркоўскі, І. Бабкоў, П. Рудкоўскі, Н. Сяменаў, В. Шпарага, Т. Шчытцова і інш.

23 чэрвеня а 19 гадзіне ў менскай Кнігарні “Ў” па адрасе пр. Незалежнасці, 37а адбудзецца першая ў Беларусі прэзентацыя дакументальнага фільму “Беларусь пад нямецкай акупацыяй 1941-1944” знятага для тэлеканалу “Белсат”.

Фільм распавядае пра жыццё беларусаў на акупаванай гітлераўцамі тэрыторыі падчас Другой Сусветнай Вайны.

Галоўная мэта фільму знятага для спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат” – паказаць праўду пра вайну.“Наша мэта – паказаць як мага больш аб’ектыўны вобраз Беларусі пад нямецкай акупацыяй, не як дагэтуль рабілі, дзелячы ўсё на белае і чорнае, але паказаць перадусім, што было пасярэдзіне”, – лічыць рэжысёр фільма Антось Цялежнікаў.

Чытаць далей »

3 мая а 19-й гадзіне ў кнігарні «ЛогвінаЎ» прэзэнтацыя кнігі. Юрась Усьціновіч «Яська і ягоны конік Грыўка». (Галерэя «Ў», г. Менск, пр. Незалежнасці, 37а).

Цырымонія ўганаравання маладых-літаратараў-пераможцаў конкурса імені Ларысы Геніюш

30 траўня (нядзеля) а 15:00

у “Кнігарні Ў галерэі” (пр. Незалежнасці, 37а, ст.м. “Плошча Перамогі” ў двары дома “Подзвіг народа”

у рамках  акцыі “Геніюш-верш” адбудзецца ўрачыстае ганараванне фіналістаў і прызёраў конкурса маладых літаратараў, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Падчас фармальна-нефармальнай цырымоніі 34 аўтары ў веку да 27 год з усёй краіны атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі. Адбудуцца чытанні твораў-пераможцаў. Маладыя літаратары прымуць віншаванні ад сябраў журы і кіраўніцтва ПЭН-цэнтра. Распачнецца цырымонія  вершам Ларысы Геніюш, які прачытае старшыня ПЭН-цэнтра і кіраўнік журы конкурса Андрэй Хадановіч.   Чытаць далей »

21 мая ў кнігарні «ЛогвінаЎ» (Галерэя «Ў», г. Менск, пр. Незалежнасці, 37а) пройдзе вечар памяці паэта Анатоля Сыса.

Імкнучыся да найбольш шматграннага прадстаўлення асобы і творчасці Анатоля Сыса, мы вырашылі адмовіцца ад статычнай праграмы вечарыны. З гэтае нагоды звяртаемся да тых, хто ведаў, хто любіць Анатоля Сыса як чалавека і паэта. Падчас вечарыны Вы маеце магчымасць падзяліцца сваімі ўспамінамі, развагамі альбо проста прачытаць яго верш, які асабліва кранае Вас.

Вечарына пройдзе з 17.00 да 19.00.

Час выступу 10 – 15 хвілін.

Калі Вас зацікавіла наша прапанова, просім зарэгістравацца да 18.00 гадзін 20 мая ў кнігарні «ЛогвінаЎ» (кантактная асоба: Жэня Сівохін) альбо па тэлефоне 8 029 133 48 59 ці электроннай пошце iryna.herasimovich@moe-kulturmanager.de (кантактная асоба: Ірына Герасімовіч).

Чацвёрты міжнародны фестываль паэзіі «Парадак слоў» пройдзе ў Мінску з 9 па 11 красавіка 2010 года.

Месцы правядзення: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (праспект Незалежнасці, 37а), Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13), кавярня «Валерыя» (вул. Валадарскага, 7).

Крэда фестывалю: перад удзельнікамі не ставіцца ніякіх моўных абмежаванняў, прадстаўнікі розных літаратурных кірункаў не будуць сціснуты выбарам літаратурнага матэрыялу ў сувязі з дэклараваным міжнародным і пазагрупавым характарам мерапрыемства. Асноўнай задачай Міжнароднага фестывалю паэзіі «Парадак слоў» арганізатары бачаць пашырэнне культурнага поля беларускай сталіцы ў галіне найбольш актуальных плыняў сучаснай паэтычнай думкі.

Чытаць далей »

8 красавіка а 19 гадзіне (Кнігарня «Ў». тэл. 290 63 06) дыскусія першая: “Kinder – Küche – Kirche – Knihi”

Пакахай мяне, калі ласка

Творчая прастора BYBOOKS, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», выдавецкая серыя “Кнігарня “Наша Ніва”, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” прадстаўляюць дыскусійны праект “Жаночы досвед у літаратуры і грамадстве”

8 красавіка  а 19  гадзіне дыскусія першая: “Kinder – Küche – Kirche – Knihi

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю

Чытаць далей »

31 сакавіка, а 19:00 (кнігарняЎгалерэі) – «ІНШЫЯ КАЗКІ», прэзентацыя выніковай кнігі конкурса маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана: другая частка Марлезонскага балету

praudastos“А на правым крысе твайго паліта жывуць казкі…” У. Лянкевіч

Чытаць далей »