Рубрыка: Падзеі
4 верасня ў суботу, а 16:00 у галерэі «Ў», па адрасе: пр. Незалежнасці, 37а. адбудзецца семінар па тэме: “Праблемы еўрапеізацыі Беларусі (на прыкладах аналіза гістарычнага і сацыятальнага вымярэнняў)”
Выступоўцы: Аляксей Братачкін і Дзмітрый Карэнка
Пасля дакладаў адбудзецца (публічная) дыскусія.
Паколькі колькасць месцаў абмежаванае, дасылайце, калі ласка, Вашыя заяўкі на адрас Вольга Шпарага olga.ariel@gmail.com з пазнакай кароткай інфармацыі пра сябе (некалькі сказаў). Апошні тэрмін падачы заявак – 4 верасня а 12 гадзіне дня.
Інфармацыя аб выступоўцах:
Дзмітрый Карэнка – магістар гуманітарных навук, выкладчык ЕГУ, рэдактар інтэрнэт-часопіса «Новая Эўропа» (http://n-europe.eu/). Дыяпазон навуковых інтарэсаў вар’юецца ад новых медыяў і урбаністыкі да пытанняў еўрапейскай ідэі для Беларусі і крытыкі ідэалогіі.
Аляксей Братачкін – гісторык, выкладчык БНТУ, рэдактар інтэрнэт-часопіса «Новая Эўропа» (http://n-europe.eu/). Сфера навуковых інтарэсаў – грамадзянская адукацыя, савецкі перыяд.
Мы зацікаўленыя ў Вашым удзеле!
Еўралабараторыя інтэрнэт-часопіса «Новая Эўропа» (http://n-europe.eu/)
14 ліпеня а 19-й гадзіне галерэя сучаснага мастацтва “Ў” запрашае на прэзентацыю праекта Wide Boy і творчую сустрэчу з мастачкамі Anne Schiffer & Lauren von Gogh (Germany – South Africa – Belgium)
Вы таксама можаце прыняць непасрэдны ўдзел у праекце Wide Boy, для гэтага вазьмеце з сабой на сустрэчу свой маленькі мастацкі твор, фотаздымак, прыдумайце творчае заданне мастачкам і г.д.
06.07—11.07.2010 у галерэі сучаснага мастацтва “Ў” змена экспазіцыі
Уваход у краму праз бар “Малако”
прыносім свае прабачэнні за нязручнасці
7 ліпеня а 17-й гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” першы Фестываль беларускамоўнай рэкламы i прамоцыi Adnak! абвесціць вынікі
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі рэкламнай галіны Рэспублікі Беларусь, бізнэсу і культурныя дзеячы.
З гэтай нагоды запрашаем вас на прэс-канферэнцыю, якая адбудзецца перад пачаткам мерапрыемства ў 15:30 у Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”
4 ліпеня а 19-й гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» знакаміты погляд на Амерыку вачамі Форрэста Гампа.
Вікіпедыя:
«Фо́ррэст Гамп» (англ. Forrest Gump) — дзевяты фільм рэжысэра Роберта Земескіса. Выйшаў на экраны у 1994 годзе. Найбольш паспяховы фільм рэжысэра як сярод гледачоў (першае месца па зборах у 1994 годзе), так і сярод крытыкаў і прафесійных кінематаграфістаў (38 узнагарод, уключая прэмію «Оскар»).
1 ліпеня 19:00 – 22:30 галерэя сучаснага мастацтва «Ў» запрашае ў кіно па чацвяргах
Стужка “Баскія” (рэж. Джуліян Шнабель)
Гісторыя кароткага, але насычанага драматычнымі падзеямі жыцця мастака, прадстаўніка манхэттанскай багемы, Жана-Майкла Баскія на фоне артыстычнага жыцця Нью-Йорка.
Яго палотны, таксама, як вобраз жыцця, (ён не ведаў, што рабіць з нечаканай для яго славай), бясконцыя раманы, прага наркотыкаў – абудзілі ў 80-я гады ажыятаж у прэсе. Яскравае выкананне галоўнай ролі Джэффры Райтам дапоўнена з’яўленнем у эпізодах зорак розных пакаленняў – Дэвіда Боўі (у ролі іконы кінамадэрнізма Эндзі Уорхала), Дэнніса Хоппера, Уільяма Дэфо.
Файнае кіно трэба глядзець у файнай кампаніі.
Прыходзьце!!!!
падатак на прагляд 5 тыс.
25.06.2010 — 27.06.2010 Фестываль “Be2gether” Літва, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (BY) і суполка «Los Debilos» (LT) запрашаюць у супольны павільён КЛУБ Y.
На працягу трох дзён мы прадставім лепшае з сучаснай культуры абедзьвюх краін.
Удзень, улёжку ці седзячы, глядзім кінастужкі з розных краін свету, дубляваныя на беларускую мову.
Бліжэй да вечара знаёмімся ў розных фарматах з сучасным мастацтвам: майстар-класы, відэа-паказы, прэзентацыі.
У праграме: відэа-перформанс «Я не…» Міхаіла Гуліна, відэа «euronews CNTNR 1#6″ ад YOZM_YOZM, спец. праграма ад суполкі MOTHER ELEGANZA (LT) i шмат іншых цікаўнасцяў.
Увечары і ноччу паэтычна слэмуем пад суправаджэнне культавых беларускіх і літоўскіх DJs.
Ўдзел бяруць: Alex D (BY) & Viper (LT), Laurel (BY) & Tomas Boo (LT), I LIKE PINK (LT), Pranka (LT), MOTOR RIMAS (LT)
Ihar Yukhnevich & Nick Kazantsev (BY).
Live – Руся, Віталь Рыжкоў, Марыйка Мартысевіч, Алеся Башарымава і інш.
Будзе файна, далучайцеся!!!!
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 29 329 06 10 Ганна
На афіцыйным сайце галерэі www.ygallery.by
28 июня в 18.00 в галерее современного искусства «Ў» состоится семинар на тему: «Идея Европы в белоруссом контексте: перспектива, содержание, операционализация»
Выступающие: Ольга Шпарага и Алексей Ластовский
После докладов состоится дискуссия.
Поскольку количество мест ограничено, присылайте, пжл., свои заявки на адрес:
Ольга Шпарага olga.ariel@gmail.com с указанием краткой информации (на пару предложений) о себе. Крайний срок подачи заявки: 28 июня 12 часов дня.
26 июня в 18:30 в галерее современного искусства «Ў» состоится презентация книги Д. Элкинса «Исследуя визуальный мир», выпущенной издательством Европейского гуманитарного университета
Книга «Исследуя визуальный мир» (перевод с английского, научные редакторы: А.Р. Усманова,
А.Н. Денищик) представляет собой антологию текстов известного американского теоретика,
профессора Чикагского Института искусств Джеймса Элкинса. Все тексты публикуются на русском
языке впервые.
Приглашаются все желающие!






