Сентябрь 6, 2010

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” і кампанія LIQUI MOLY прапанўюць Вашай увазе ўнікальную экспазіцыю пад назвай “Картина маслом”.
Чытаць далей »
Июль 21, 2010

Інсталяцыя Надзеі Макеевай “Chrysalis” створана ў межах праграмы “Старт”, заснаванай галерэяй сучаснага мастацтва “Ў”. Праграма накіраваная на пошук і падтрыманне маладых аўтараў, а таксама арганізацыю ў галерэі іх першай персанальнай выставы.
Чытаць далей »
Июль 14, 2010

Шорт-ліст маладых мастакоў, абраных да ўдзелу ў праекце «Карціна алеем»
1. Паўліна Вітушчанка
2. Яўген Шадко
3. Павел Кастусік
4. Юлія Новікава
5. Дар’я Нуждіна
6. Мікалай Бялько
7. Галіна Ермаловіч
8. Мая Пракаповіч
9. Радзівон Стулінскі
10. Надзея Макеева
11. Андрэй Бусел
12. Андрэй Анкуда
13. Аляксандра Іванова
14. Алег Іўчанка YOZM-YOZM
15. Жанна Гладко
16. Аляксей Талстоў
17. Дзмітрый Післяк
18. Віктар Гіліцкі
19. Павел Карповіч
Афіцыйны партнёр праекта ГМ «LIQUI MOLY»
Июль 11, 2010

Кампанія «LIQUI MOLY» і галерэя сучаснага мастацтва «Ў» запрашаюць да ўдзелу ў праекце «КАРЦІНА АЛЕЕМ» маладых мастакоў
Кампанія «LIQUI MOLY» выступае з ініцыятывай творчага супрацоўніцтва з галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» з мэтай пошуку, раскрыцця і падтрымкі маладых талентаў у межах прапанаванага «LIQUI MOLY» мастацкага праекта «КАРЦІНА АЛЕЕМ».
Чытаць далей »
Июнь 23, 2010

аб’екты, скульптура, фатаграфіі
Магніт добрай ідэі прыцягвае не толькі жалеза, але і іншыя матэрыялы — нават дрэва. Тым больш што «Жалеза скончылася». Так і назваў сваю выставу Андрэй Капуснікаў (Мінск, Беларусь) — аўтар, трывала вядомы як брутальны мастак па ржавым метале, — калі вырашыў сабраць у адной экспазіцыі ўсе свае рассеяныя па прыватных калекцыях працы з нікім не чаканага (ад яго) дрэва.
Чытаць далей »
Май 26, 2010

«Богі і героі»
Выкананыя ў тэхніцы аэраграфіі на алюмініі і пакрытыя аўтамабільным лакам працы — гэта выявы новых Багоў,сумяшчэнне класічных вобразаў з сучаснымі. Так, Апалон скрыжаваны з Гары Потэрам, бацічэлеўская Афрадзіта — зкультавай свецкай львіцай Ксеніяй Сабчак, а Джаконда — са знакамітай порназоркай Чычалінай. Аўтарпаспрабаваў прасачыць, як масавая свядомасць пераўтварае класічную міфалогію ў сучасную, як зоркі і куміры шоў-бізнесу ўзводзяцца ў ранг багоў, а вобразы мінулага дэвальвуюцца бясконцай колькасцю ідалаў новага часу.
Спасылкі на артыкулы да праекту:
http://gender-route.org/calend/vystavka_bogi_i_geroi_aleksandra_nekrashevicha/
Май 7, 2010

Адзін год з жыцця людзей. Чатыры гарады: Мінск, Масква, Ільвоў і Іерусалім. Погляд з боку на нас такіх, якія мы ёсць на самой справе. Адлюстраванне імгнення жыцця – ад маленькага дзіцяці да сталага чалавека.
Чытаць далей »
Апрель 26, 2010

28 красавіка Маарыт Мурка адкрывае сваю экспазіцыю «Hairpower» у галерэі «Ў». У гэтай экспазіцыі Мурка працуе з матывам астрыжанага валосся і з адпаведнымі культурнымі кодамі і значэннямі. У больш шырокім кантэксце тое тычыцца межаў інтымнасці чалавечага цела і магчымай абразы, звязанай з пераадоленнем гэтых межаў, а таксама міфаў і табу, якія агортваюць гэтую тэму ў культуры чалавецтва. Валасы як частка памежнай зоны цела звязаны з «Я» чалавека, яго / яе самапавагай і тонкай лініяй паміж ім і светам, на якой жывуць асобныя магічныя вераванні, табу і культурныя рытуалы.
Чытаць далей »
Апрель 14, 2010

Інсталяцыя Жанны Гладко «Амбівалентнае» створана ў межах праграмы «Старт», запачаткаванай галерэяй сучаснага мастацтва «Ў». Праграма накіравана на пошук і падтрымку маладых аўтараў, арганізацыю ў галерэі іх першай персанальнай выставы.
Канцэпцыя амбівалентнага з’яўляецца ключом да разумення інсталяцыі, дзе кожны візуальны вобраз надзяляецца супрацьлеглымі інтэрпрэтацыямі.
Чытаць далей »
Апрель 4, 2010

Падзякі за ўдзел у арганізацыі персанальнай выставы Аляксея Лунёва «Мультыплікацыі»:
фундатарам галерэі за фінансавую падтрымку,
кампаніі «Электрасіла» за тэхнічную падтрымку праекта,
кампаніі «Рыкалтэ», асабіста Юрыю і Алегу за цярпенне і аператыўнае рэагаванне,
Максіму і Вікторыі за транспартную падтрымку,
валанцёрам Дзянісу, Аліне і Арыне,
музыканту Герману Мюнцынгу за яскравы музычны перформанс на адкрыцці выставы.
Чытаць далей »