Вы таксама можаце прыняць непасрэдны ўдзел у праекце Wide Boy, для гэтага вазьмеце з сабой на сустрэчу свой маленькі мастацкі твор, фотаздымак, прыдумайце творчае заданне мастачкам і г.д.
Read more »
Праект „Grunwald 2010” – гэта міжнародны пленэр коміксаў, у межах якіх супрацоўнічаюць мастакі, маляры i сцэнарысты, з Літвы, Беларусі, Украіны: Ігар Баранка (Украіна), Гінтарас Ёцыюс (Літва), Віталь Воранаў (Беларусь), Уладзімір Блюднік (Беларусь), Алексый Чэбыкін „Shakll” (Украіна), а таксама польскія творцы: Марэк Шышко, Генрык Ежы Хмялеўскі – Papcio Chmiel, Пшэмыслаў Трусьціньскі, Гжэгаж Януш, Тамаш Пяруноўскі, Павал Цімафеюк, Войцех Бірэк, Марэк Скатарскі, Бартломей Кучыньскі. Разам яны стварылі гісторыі натхнёныя вялікай гістарычнай падзеяй – бітвай пад Грунвальдам, якая адбылася 15 ліпеня 1410 году.
Read more »
У красавіку 2010 года ў маскоўскім Дзяржаўным цэнтральным музеі сучаснай гісторыі Расіі прайшла выстаўка “Belart.by. Маладыя мастакі Беларусі”, якая ўяўляе сабой частку шырокага даследавання творчых працэсаў у краіне і вызначае прастору беларускага мастацтва 21 стагоддзя. У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ўвазе гледачоў прапанаваны графічны кавалак выстаўкі.
Read more »