Шукайце “Тэлепорт у Галандыю” у галерэі!
Еўрарадыё з’ездзіла ў Галандыю і прыдумала… Тэлепорт! Цэлы месяц ён быў віртуальны — толькі ў інтэрнэце і эфіры. Цяпер прыйшоў час матэрыялізаваць “Тэлепорт у Галандыю”. Лепшая для гэтага пляцоўка — галерэя сучаснага мастацтва “Ў”.

ФОТАВЫСТАВА. З 17 па 30 снежня ў трэш-зале галерэі “Ў” можна будзе “тэлепартнуцца” ў Галандыю праз 21 амстэрдамскае фота. Фотавыставу ладзіць карэспандэнт Еўрарадыё Міла Котка, якая была ў Галандыі і сфатаграфавала тое, ад чаго ў яе запальваліся вочы і падвышаўся ўзровень эндарфінаў.
КІНО. 17, 18 і 19 снежня відэазала галерэі “Ў” пераўтварыцца ў галандскі кінатэатр. Паказваць будуць сучасныя галандскія стужкі з англійскімі субтытрамі (“Душка”, «4 элементы», “Ханахана”) і серыю шыкоўных кароткаметражак.
17 снежня 19:00 — “Душка”;
18 снежня 18:00 — “4 Элементы”; 20:00 — “Ханахана”;
19 снежня — нідэрландскія кароткаметражкі
Чакаем аматараў «тэлепартнуцца» ў Галандыю! Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.