Сяргей Шабохін. «Філасофія мас. Беларускі неа-поп арт»

01.11 – 20.11.2009
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прэзентуе куратарскі праект Сяргея Шабохіна – “Філасофія мас. Беларускі неа-поп арт”. Гэта першая калектыўная выстава ў зусім новай галерэі, у якой прымуць удзел 19-ць беларускіх мастакоў, з якімі галерэя збіраецца актыўна супрацоўнічаць і далей, ад знакамітых прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва да зусім новых імёнаў на нашай арт-пляцоўцы.

