Праект Сяргея Кірушчанкі «EARTH ART»
Першай імпрэзай стала пэрсанальная выстава Сяргея Кірушчанкі «EARTH ART» («Надыйшоў час шчыльна заняцца прыземленым мастацтвам»), арганізаваная пры падтрымцы «Беларускага Народнага Банку».
Праект распачаўся ў 2006 годзе ў вёсцы Ўрода, дзе аўтар разам зь іншымі мастакамі займаўся пераўтварэньнем вясковага ляндшафту. Старыя драўляныя зрубы былі мадэрнізаваныя з дапамогай колеру, атрымліваючы новае жыцьцё ўжо ў якасьці арт-аб’ектаў. Потым фота- і відэадакумэнты з акцыі перапрацоўваліся ў сэрыі кампазыцыяў у тэхніках шаўкаграфіі й жывапісу. Гэты праект сумяшчае ў сабе шэраг сучасных напрамкаў мастацтва (лэнд-арт, мінімал-арт, мэдыя-арт, відэа-арт). Мастак перапрацоўвае традыцыі мінімалізму 20–50-х гадоў праз прызму вясковых краявідаў. Выставу можна наведаць з 8 па 26 кастрычніка 2009 году.
Працуе штодзень з 10:00 да 22:00.

