Арэнда прасторы
Кнігарня ”логвінаЎ”
Люты 12, 2011

Першыя “Ў”годкі кнігарні “логвінаЎ”

Грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” і выдавецтва “Логвінаў” 12 лютага (субота) святкуюць першыя ўгодкі існавання кнігарні “логвінаЎ” (або проста “Ў”) .

Што нас чакае ў гэты дзень?

1. Візіт селебрэцяў. На Незалежнасці 37А прадаўцоў, дырэктароў і касавы апарат кнігарні цэлы дзень будуць віншаваць сябры-літаратары:
Ігар Бабкоў
Валянцін Акудовіч
Адам Глобус
Андрэй Хадановіч
Севярын Квяткоўскі
2. Раздача лічбавых сланоў. Кожнаму, хто зойдзе ў гэты суботні дзень у кніганю “Ў” (нават без усякай мэты), кампанія “Будзьма беларусамі!” падарыць СD-зборнік. Будзьма з дыскам!
3. Дзіцячы літаратурны ранішнік з удзелам Віктара Жыбуля, Веры Бурлак і Андрэя Хадановіча. “Дзіця – разгорнутая кніга” (К.Чукоўскі).  Пачытаем вершы, паразмаўляем пра кніжкі. Цікавосткі, падрыхтаваныя для дзяцей, дададуць добрага настрою іх бацькам. Без падарункаў ад кампаніі “Будзьма!” не абыдзецца і тут.
4. Міні-фотавыстава мастака Сяргея Ждановіча “Іншы горад”.

Такім чынам, падсумоўваем

Ў-годная праграма, 12 лютага:
14:30-16 – Дзіцячы літаратурны ранішнік: “Маленькае “ў” і вялікае “Ў”.
16-17:30 – Выступ селебрэцяў і віншаванні.
17:30-18:30 – Бард-канцэрт. Музыкі  адцягнуць увагу калі ў шыбы кнігарні будуць драпацца прыцемкі.
18-30-20:00 – працяг выступу селебрэцяў, а таксама прэзентацыя новых выданняў выдавецтва “Логвінаў”, конкурсы з падарункамі.

Будзьма ў кнігарні “Ў”!

(Наш адрас: Незалежнасці 37А, гэта ва дварах за домам “Подзвіг народу” на плошчы Перамогі)