Арэнда прасторы
Кнігарня ”логвінаЎ”
Люты 09, 2011

Творчая сустрэча з Альгердам Бахарэвічам

Кнігарня “логвінаЎ” на Незалежнасці 37А мае гонар запрасіць вас 9 лютага (серада) на творчую сустрэчу з Альгердам Бахарэвічам, адным з найважнейшых празаікаў свайго пакалення. Гэта ўнікальная магчымасць паслухаць творы ў выкананні аўтара, задаць пытанні і атрымаць аўтограф.

Пачатак сустрэчы а 19:00. Уваход – вольны.

Альгерд Бахарэвіч – еўрапейскі беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў 1975 у Менску. Цяпер жыве ў Гамбурзе. Аўтар кніг прозы “Ніякай літасці Валянціне Г.”, “Праклятыя госці сталіцы”, “Сарока на шыбеніцы”. Пераклаў і напісаў паслямову да казкі Вільгельма  Гаўфа “Халоднае сэрца”.