Арэнда прасторы
Кнігарня ”логвінаЎ”
Люты 07, 2011 - Люты 14, 2011

Акцыя: “Набудзь валянцінку – выйграй Валянціна (Акудовіча)”

Валянцінкі – гэта не паштоўкі з выявай сэрцэйкаў, пацалунчыкаў і амурчыкаў. На наш погляд валянцінкі – гэта паштоўкі з РЭАЛЬНЫМІ Валянцінамі. Мы, выдавецтва “Логвінаў”, зрабілі такую паштоўку з філосафам Валянцінам Акудовічам ва ўзросце 3 гадоў, і хочам каб пры яе дапамозе вы выйгралі насамрэчнага Валянціна (Акудовіча)

Што патрабуецца ад вас? Да 14 лютага прыйсці ў кнігарню “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А, у дварах за домам “Подзвіг народа”) і набыць нашу адметную валянцінку. Гэтак вы аўтаматычна робіцеся ўдзельнікам лёсавання, падчас якога вы можаце выйграць рэальнага Валянціна Акудовіча. А 14 лютага а 19 гадзіне вы прыходзіце ў кнігарню “Ў” (Незалежнасці 37А) і сачыце за гульнявым барабанам з надзеяй выйграць Самога.

Што патрабуецца ад нас? Пяцёра пераможцаў атрымаюць ад кнігарні “Ў” па кніжным прэзенце ці каштоўным артэфакце. А Пераможца – дастане Валянціна.

Што патрабуецца ад Валянціна Акудовіча? Ён будзе абавязаны даць пераможцу сяброўскія абдымкі, фота на памяць і адметны аўтограф.

Акрамя таго акцыю “Набудзь валянцінку – выйграй Валянціна (Акудовіча)” падтрымаюць паэты:
Анатоль Івашчанка
Андрэй Адамовіч
Анка Ўпала
і Севярын Квяткоўскі
якія пачытаюць вершы і замалёўкі, прысвечаныя гэтаму прасветламу дню. Вядоўца лёсавання – Максім Жбанкоў.

Атрымай свайго Валянціна!