Актыўная арт-пляцоўка для прэзентацыі актуальнага беларускага і еўрапейскага мастацтва

Мiнск, пр-т Незалежнасцi 37а
11.00 - 22.00 будні
12.00 - 22.00 выходныя

+375 (17) 286 31 68
+375 (17) 284 53 99

Кнігарня «логвінаЎ»
Люты 13, 2012

Афіша кнігарні “логвінаЎ” на 18 -19 лютага

18 лютага – Літаратурны ранішнік для дзетак

У межах “Месяца шведскай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ” 18 лютага (субота) адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі дзіцячай кнігі пісьменніка Ульфа Старка “Дыктатар”.

Пры ўдзеле аўтара, а таксама літаратуразнаўцы Яніны Арлоў, і перакладчыц: Насты Лабады і Вольгі Рызмаковай.

Аляксандра Дынько прадставіць электронную версію кнігі.

Вядоўца – Андрэй Хадановіч.

Запрашаем дзетак і іх бацькоў. Пачатак а 14. Уваход – вольны. Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а).

19 лютага – Прэзэнтацыя аўдыёдыску “Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі”

Прэзентацыя аўдыёдыску «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» з казкамі ад Сяргея Вітушкі ды спевамі ад удзельнікаў праекту пройдзе 19 лютага (нядзеля) ў 14:00 у мінскай кнігарні “логвінаЎ” (пр.Незалежнасці, 37а).

Пра праект. Вядомыя выканаўцы, паэты і пісьменнікі, акторы, артысты і адзін дыпламат узялі ўдзел у сумесным праекце інтэрнэт-парталу Tuzin.FM ды Беларускага Радыё Рацыя «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў і прысьвячаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту й абставінаў.

Трэк-ліст праекту «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі»:

Алег Хаменка — Залатое яечка

Ганна Хітрык — Вадзіца жывая-мёртвая

Лявон Вольскі — Як Дзед-Мароз новае сьвята прыдумаў

Адам Глёбус — Казка на Дзень гораду

Зьміцер Вайцюшкевіч — Казачка на вербную нядзельку

Тамара Лісіцкая — Казачка на Дзень Сьвятога Валянціна

Андрэй Хадановіч — Вільнюсь

Алесь Камоцкі — Казачка пра Цмока Базылішка

Стэфан Эрыксан — На Купальле

Уладзімер Арлоў — Казка пра Герб

Зінаіда Бандарэнка — Казка пра Гімн

Сяргей Сокалаў-Воюш — Казка пра Сьцяг

Крыху пра аўтара. Сяргей Вітушка — пісьменьнік, гісторык, актор, журналіст, адзін зь лідэраў нефармальнага моладзевага руху ў 80-х гадах. Кіраваў суполкай «Талака», якая займалася аховай помнікаў гісторыі і архітэктуры, адраджэньнем народных сьвятаў, ладзіла экалягічныя акцыі і культурныя мерапрыемствы, змагалася за стварэньне беларускіх клясаў і школ. З 1991 году жыве ў Вільні, браў удзел у стварэньні беларускай гімназіі, дзе працаваў настаўнікам. Вымушаны быў спыніць актыўную дзейнасьць праз праблемы са здароўем. У 2011 годзе была выдадзена кніга казак яго аўтарства “Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі”.