Арэнда прасторы
Кнігарня ”логвінаЎ”
Сакавік 02, 2013 - Сакавік 06, 2013

Афіша кнігарні “логвінаЎ” на 2-6 сакавіка

2 сакавіка гуляем у “Паўстанцаў” у кнігарні "логвінаЎ" (Мінск, пр. Незалежнасці 37а)

“Паўстанцы”— першая настольная гульня, у якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863 года і зрабіцца знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.) альбо простым беларусам і ўплываць на ход паўстання.

Гульня пабудаваная найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаванні і выказванні сваёй пазіцыі. Падманваць, хлусіць, па-майстэрску блытаць прысутных і бязлітасна забіваць суперніка — права кожнага ўдзельніка. 

На прэзентацыях вас чакае падрабязны аповед пра cтварэнне гульні, магчымасць упершыню пагуляць і набыць яе для ўласнага карыстання, а на сталічнай імпрэзе — яшчэ і карысныя прызы-сюрпрызы ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Пачатак ў 18.00 

Далучайцеся!

 

Літаратурна-гістарычная імпрэза “Вяртанне з эміграцыі”

6 сакавіка ў 19.00 у кнігарні “логвінаЎ” пры ўдзеле Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” увазе чытачоў будуць прадстаўленыя наступныя выданні:

- Лявон Савёнак “Творы” (Мінск: Лімарыус, 2012. Серыя “Галасы Айчыны")

- Дзмітры Сямёнаў “Дзённік 1943—1947” (Мінск: Медысонт, 2012. Серыя “Бібліятэка часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд”)

- “Запісы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва”. Вып. 35. (Нью-Ёрк — Менск, 2012)

- Лявон Юрэвіч “Жанры” (Мінск: Кнігазбор, 2013. Серыя “Бібліятэка Бацькаўшчыны”)

Пра адметнасці вяртання творчай спадчыны эмігрантаў на Радзіму распавядуць:

Ніна Шыдлоўская

Ціхан Чарнякевіч

Ганна Кісліцына

Зміцер Саўка

Адам Мальдзіс

Антон Рудак

Вядоўца прэзентацыі  гісторык Наталля Гардзіенка 

Уваход вольны

Шчыра запрашаем!