Арэнда прасторы
Кнігарня ”логвінаЎ”
Сакавік 22, 2013 - Сакавік 27, 2013

Афіша кнігарні "логвінаЎ" на 25-27 сакавіка

26 сакавіка 2013

19.00

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

У рамках фестывалю сярэднееўрапейскай літаратуры “Шэнгенка” пройдзе літаратурная вечарына “Пражская вясна ў Мінску”.

Прэзентацыя твораў чэшскай літаратуры як сусветна вядомых класікаў, так і сучасных папулярных аўтараў у дыхтоўных беларускіх перакладах:

Багуміл ГрабалЯ абслугоўваў ангельскага караля (раман);

Эган БондыЗапрашэнне на вячэру (выбраныя творы);

Міхал ВівэгЦудоўныя гады сабаку пад хвост (раман);

Ірэна ДоўскаваМоцны Жбуць (раман).

У прэзентацыі бяруць удзел перакладчыкі і рэдактары Вераніка Бяльковіч, Ганна Янкута, Лявон Баршчэўскі, Віктар Жыбуль і віртуальны Макс Шчур. Урыўкі з твораў прачытаюць Ганна Хітрык і Павел Харланчук.

Вядоўца — куратар серыі “Чэшская калекцыя” Сяргей Сматрычэнка.

Кнігі “Чэшскай калекцыі” можна будзе набыць у сумежнай кнігарні логвінаЎ.

Крыху пра кнігі

 Усё – шыкоўная чэшская проза. Ад класіка “гутарковай літаратуры” Багуміла Грабала і выбраных карацелек чээсэсэраўскага дысідэнта Эгана Бонды ( у яго яшчэ вершы і драматургія) да іранічнага рамана-шлягера Міхала Вівэга “Цудоўныя гады сабаку пад хвост” і прачулага аповеда Ірэны Доўскавай пра дзяцінства ў сацыялістычнай Чэхаславаччыне “Моцны Жбуць” (Моцны Жбуць – гэта такі брутальны дзядок-персанажык).
Перакладчыкі – суцэльныя транслэйшн-монстры: Сяргей Сматрычэнка, Марыя Мартысевіч, Макс Шчур і Вераніка Бяльковіч. Таму па-аматарску не будзе!27 сакавіка 2013

19.30

Кнігарня "логвінаЎ"

Публічная дыскусія: Пераклады на беларускую мову:  персанальныя авантуры альбо паспалітыя стратэгіі?

У межах фестываля сярэднеэўрапейскай літаратуры “Шэнгенка” Лятучы ўніверсітэт, Філасофская Прастора і Кнігарня “логвінаЎ” запрашаюць арганізатараў актуальных перакладніцкіх ініцыятываў, кнігавыдаўцоў, экспертаў да супольнай дыскусіі і наважвання перспектываў далейшага развіцця рынку перакладной літаратуры ў Беларусі. Публічная дыскусія ставіць сабе за мэту ўзмацненне цікавасці да развіцця культурніцкіх праектаў на беларускай мове ў нашым грамадстве, а таксама спрычыняе да выпрацоўкі сумесных стратэгіяў дзейнасці вядучых прадстаўнікоў галіны перакладу праз абмеркаванне і праграмаванне існуючай сітуацыі. Удзельнікі могуць прадставіць экспертную пазіцыю ў якасці панэлістаў, выказаць сваё меркаванне ў дыскусіі, а галоўнае – паспрабаваць выпрацаваць супольныя падыходы да развіцця сітуацыі і заключыць паміж сабой адпаведныя пагадненні.

У якасці экспертаў да ўдзелу ў дыскусіі запрошаныя перакладчыкі і выдаўцы: Павал Касцюкевіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Зміцер Вішнёў, Эдуард Куфцерын, Зміцер Колас, Андрэй Казакевіч, Генадзь Сагановіч, Сяргей Сматрычэнка, Аляксей Ластоўскі.

 
Вядоўцы дыскусіі: Павел Баркоўскі і Андрэй Ягораў.
 
Колькасць месцаў абмежаваная, просім загадзя звязацца з каардынатарам:

         Галіноўская Юлія: +375297422040; Julia.hurska@gmail.com

 Шчыра запрашаем!