Арэнда прасторы
Кнігарня ”логвінаЎ”
Красавік 05, 2013 - Красавік 09, 2013

Гістарычны аўторак у кнігарні логвінаЎ

9 красавіка 2013

19.00

Кнігарня логвінаЎ

9 красавіка (аўторак) у кнігарні логвінаЎ адбудзецца прэзентацыя кнігі Алеся Смалянчука “Беларуская гісторыя: знайсці чалавека”. Тэксты кнігі тычацца беларускай гісторыі штодзённасці, біяграфістыкі ды вуснай гісторыі. Іх лучыць аўтарскае памкненне зразумець Чалавека ў айчыннай гісторыі, матывы яго паводзінаў, каштоўнасныя арыенціры. Кніга выйшла ў сэрыі “Бібліятэка “Беларускі калегіюм”.

У прэзентацыі бяруць удзел аўтар і рэдактар выдання Алесь Анціпенка.

Уваход вольны

Шчыра запрашаем!