Арэнда прасторы
Кнігарня ”логвінаЎ”
Красавік 17, 2013 - Красавік 21, 2013

Афіша кнігарні "логвінаЎ" на 18-21 красавіка

20 красавіка 2013

14.00

Кнігарня логвінаЎ

(Вяс)новая экскурсія па кнігарні “логвінаЎ”

Годзе зімовага рабскага сну! Суботнім днём 20 красавіка прыходзьце дакрануцца да кніжных ручаёў і ручаінак. У праграме экскурсіі:

- наведванне “нулявога кніжнага кіламетра”

- азнаямленне з кніжнымі навінкамі 2013 году

- раскрыццё некаторых таямніц беларускага кнігадруку

Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а, гэта ля Плошчы Перамогі, у дварах за домам “Подзвіг народа”). Пачатак а 14. Працягласць – 36 хвілін. Экскурсія – вольная.

Экскурсія праходзіць у межах “Фэсту экскурсаводаў” і пасуе для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.