Арэнда прасторы
Кнігарня ”логвінаЎ”
Травень 02, 2013 - Травень 08, 2013

Афіша кнігарні "логвінаЎ" на 6-8 траўня

6  траўня 2013

19.00

Кнігарня логвінаЎ

У кнігарні логвінаЎ  адкрываецца выстава “Экспартны варыянт. Беларуская літаратура ў замежных перакладах”. Наведнікі змогуць азнаёміцца з  выданнямі сучаснай беларускай літаратуры на іншых мовах. Прызнаныя айчынныя аўтары Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Ларыса Геніюш, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч, Наталка Бабіна, Барыс Пятровіч, Артур Клінаў і Адам Глобус у ангельскіх, польскіх, украінскіх, нямецкіх, чэшскіх, шведскіх, расійскіх перакладах.

Кнігі будуць ляжаць у вольным доступе, і кожны наведнік зможа іх пагартаць, а таксама набыць некаторыя выданні.

Урачыстае адкрыццё  выставы - 6 траўня а 19 гадзіне.

Выстава працягнецца да 27 траўня

Наведаць выставу можна штодня з 10 да 22 вечара

Уваход  вольны

Партнёры праекта: “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Беларускі ПЭН-Цэнтр

 

7 траўня 2013

19.00

Гістарычны аўторак у кнігарні  логвінаЎ

Да дня Перамогі запрашаем на прэзентацыю набору плакатаў “Палкаводцы і военачальнікі зямлі беларускай”.

З удзелам падпалкоўніка запасу, гісторыка Віталя Чырвінскага.

Уваход  вольны

Крыху пра “Палкаводцаў военачальнікаў”. Прадстаўленая серыя плакатаў – даніна памяці і павагі да нашых суайчыннікаў, якія на працягу тысячагадовай беларускай гісторыі праз змены дзяржаўнай прыналежнасці (Полацкае княства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя, Савецкі Саюз), шматлікія войны пранеслі гонар і славу айчыннай зброі. Дваццаць восем выбітных вайскоўцаў дзеячаў ад легендарнага князя Ўсяслава Чарадзея да дэсантніка № 1 генерала Васіля Маргелава.

8 траўня 2013

19.00

Ірландскія песні ў кнігарні логвінаЎ

Алесь Чумакоў і гурт CeilidhCeol (“Кейлі кёл”) на “Нулявым кніжным кіламетры” (ганку кнігарні логвінаЎ) будуць граць ірландскія песні на традыцыйных інструментах у беларускіх перакладах.

Потым у кнігарні адбудзецца прэзентацыя новага дыска “Сыны старадаўняй Літвы” і аўтограф-сесія музыкаў гурта.

Хто прыйдзе ў ірландскім або беларускім народным строі – зніжкі на ўсю фольк-музыку кнігарні.

Больш інфармацыі пра альбом: ceol.by

Уваход вольны

Шчыра запрашаем!