Арэнда прасторы
Кнігарня ”логвінаЎ”
Травень 13, 2013 - Травень 19, 2013

Афіша кнігарні "логвінаЎ" на 15-19 траўня

15 траўня 2013

17.00

Кнігарня логвінаЎ

Прэзентацыя кнігі "Зкімбы-зымбы" Аляксандра Л.

15 траўня ў кнігарні "ЛогвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксандра Л. "Зкімбы-зымбы". Выданне пабачыла свет у серыі "Бібліятэчка часопісу "Дзеяслоў". У вечарыне возьмуць удзел Валянцін Акудовіч, Уладзімер Арлоў, Аляксандар Лукашук, Генадзь Мацур, Уладзімір Някляеў, Пятро Садоўскі, Барыс Пятровіч

Уваход вольны

18 траўня 2013

22.00

Кнігарня логвінаЎ

Ноч у кнігарні з Міхалам Анемпадыставым

Пры святле свечак і пледах мы сцішана паразмаўляем з паэтам і мастаком Міхалам Анемпадыставым, ды прадставім шаноўнай публіцы яго новую кнігу “Глыбока на дне філіжанкі”

З музычным удзелам Касі Камоцкай ды паэтычным Ігара Бабкова

Уваход вольны

Шчыра запрашаем!


Імпрэза праходзіць у межах акцыі “Ноч музеяў” і даступная  для людзей з абмежаванымі  магчымасцямі