Арэнда прасторы
Кнігарня ”логвінаЎ”
Травень 20, 2013 - Травень 24, 2013

Афіша кнігарні "логвінаЎ" на 20-24 траўня

21 траўня 2013

19.00

Кнігарня логвінаЎ

Экскурсія  "Каму трэба беларуская літаратура за мяжою?"

На гэтае пытанне падчас экскурсіі па выставе  "Ekspartny varyjant. Беларуская літаратура ў замежных перакладах" адкажа арт-дырэктар кнігарні логвінаЎ Павал Касцюкевіч.

Наведнікі змогуць азнаёміцца з выданнямі сучаснай беларускай літаратуры на іншых мовах. Прызнаныя айчынныя аўтары Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Ларыса Геніюш, Уладзімір Арлоў, Святлана Алексіевіч, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч, Наталка Бабіна, Барыс Пятровіч, Артур Клінаў і Адам Глобус у ангельскіх, іспанскіх, польскіх, украінскіх, нямецкіх, фінскіх, чэшскіх, літоўскіх, шведскіх, грузінскіх, расійскіх перакладах. Кнігі будуць ляжаць у вольным доступе і кожны наведнік зможа іх пагартаць, а таксама набыць некаторыя выданні.

"Нулявы кніжны кіламетр" на ганку кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а)

Працяг экскурсіі 38 хвілін

Уваход вольны

Экскурсія даступная для людзей з абмежаванымі  магчымасцямі

 

22 траўня на "Нулявым кніжным кіламетры" заспявае Вераніка Круглова і гурт Kriwi. Легендарны фольк-гурт прадставіць свой новы альбом "TRAUKAMURAUKA".

Пасля невялічкага выступу можна будзе падачыняцца з музыкамі і атрымаць ад іх аўтограф.

Уваход  вольны

 

23 траўня 2013

19.00

Кнігарня логвінаЎ

Прэзентацыя кнігі Юрася Пацюпы "Анонс: квадрат тэкстаў"

23 траўня ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) а 19-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя кнігі Юрася Пацюпы "Анонс: квадрат тэкстаў" з удзелам рэдактара кнігі філосафа Валянціна Акудовіча і філосафа Алеся Анціпенкі.

Крыху пра кнігу. Гэта чарговая кніга сэрыі "Бібліятэка "Беларускі калегіюм". Квадрат тэкстаў – гэта чатыры кірункі намеркаваных даследаванняў: раскрыццё індывідуальных праектаў філасофіі мовы, выяўленне феномену як альтэрнатывы норме і узусу, шуканне рэлевантных канвенцыяў у правапісе, граматыцы і лексіцы, стварэнне нацыянальнай граматычнай традыцыі. Аўтар пільнуецца фундаменталістаўскай стратэгіі развіцця мовы, распачатай Янам Станкевічам, станавіта адмяжоўваючыся і ад кансерваваннікаў сумнеўных савецкіх нормаў, і ад бяздумных апалагетаў узусу, і ад валюнтарыстаўскіх рэфарматараў мовы.

Захоўваць, усталёўваць і развіваць асновы, на якіх трывала беларуская мова стагоддзямі, – найважнейшыя заданні аўтара кнігі.

Уваход вольны

Шчыра запрашаем!