Арэнда прасторы
Кнігарня ”логвінаЎ”
Травень 25, 2013 - Травень 28, 2013

Афіша кнігарні "логвінаЎ" на 26-29 траўня

27 траўня 2013

Этна-спявачка Ірэна Катвіцкая ў кнігарні логвінаЎ

27 траўня на  "Нулявым кніжным кіламетры" заспявае і зайграе  лідарка гурту АKANA Ірэна Катвіцкая. Этна-спявачка і піяністка прадставіць свой новы сольны альбом Ethno fantasia

Пасля невялічкага выступу можна будзе падачыняцца са спявачкай і атрымаць ад яе аўтограф.

Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а)

Пачатак у 19.00.

Уваход вольны

 Крыху пра альбом Ethno fantasia. Уважлівы слухач тут знойдзе элементы джаза і мінімалізма, раяль эпохі мадэрна , вакал, этнічна напоены адценнямі ад шэпта да крыку, ад калыханкі да горачнай малітвы., а таксама розныя беларускія дыялекты

28 траўня 2013

 Прэзентацыя  кнігі  "Арэхападзенне" Віялеты Пачкоўскай

28 мая (аўторак) у кнігарні "логвінаЎ " (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя дэбютнага паэтычнага зборніка Віялеты Пачкоўскай  "Арэхападзенне".

У вечарыне возьмуць удзел:

Андрэй Адамовіч

 Павел Анціпаў

 Уладзь Лянкевіч

 Андрэй Пакроўскі

 Віялета Пачкоўская

 Юлія Цімафеева

 Юля Арцёмава

 

Пачатак у 19.00

Уваход вольны

Кніга выйшла ў серыі  "Пункт адліку" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў  "Кнігарня пісьменніка".

Крыху пра "Арэхападзенне". "Гэта кніга пра шчасце, простае, як два пальцы… Вас чакаюць успаміны пра бабуліны перапечкі, крыштальнае паветра і бесклапотную пенсію… Сумныя вершы пра шчаслівае каханне, самотнага бога і грамадскі транспарт", — паведамляецца ў анатацыі да выдання.

 

Шчыра запрашаем!