Арэнда прасторы
Кнігарня ”логвінаЎ”
Травень 29, 2013 - Чэрвень 06, 2013

Афіша кнігарні "логвінаЎ" на 3-6 чэрвеня

3 чэрвеня 2013

19.00

Джаз-бэнд Apple Tea ў кнігарні логвінаЎ

"Нулявым кніжным кіламетры" зайграе джаз-бэнд AppleTea/"Яблычная гарбата". Разам з найграннямі адбудзецца прэзентацыя кнігі "Яблочный чай вприкуску", зборніку фрашак з жыцця музыкаў.

Пасля невялічкага канцэрціку можна будзе падачыняцца з аўтарам кнігі, музыкам Аляксандрам Сапегам.

Уваход вольны

6 чэрвеня 2013

22.00

Магілёўская ноч у кнігарні логвінаЎ

У кнігарні логвінаЎ пры свечках і аранджадзе адбудзецца спірытычная прэзентацыя кнігі магілёўскага паэта Дзімы Дзмітрыева "Ліра спіралі".

У імпрэзе возьмуць удзел:

Анка Упала

Віктар Жыбуль

Віталь Рыжкоў

Ірына Герасімовіч

Мадэратарка – Марыя Мартысевіч.

Уваход вольны

 

Шчыра запрашаем!