Арэнда прасторы
Кнігарня ”логвінаЎ”
Чэрвень 08, 2013 - Чэрвень 15, 2013

Афіша кнігарні "логвінаЎ" на 10-15 чэрвеня

10 чэрвеня 2013

19.00

Вялікая прэзентацыя  "Краіны Беларусь" у галерэі  "Ў"

"Краіна  Беларусь– кніга для кожнай беларускай сям’і.

"This country called Belarus" – найлепшы падарунак замежнаму сябру і партнёру.

"Страна Беларусь– для тых, хто  яшчэ не  вывучыў беларускай мовы.

"Вялікае  Княства  Літоўскае” – кніга для грамадзян ВКЛ ды іхніх нашчадкаў.

 

10 чэрвеня  (панядзелак) у галерэі  "Ўі кнігарні логвінаЎ (праспект Незалежнасці 37А) адбудзецца вялікая прэзентацыя  кнігі Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча  "Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя" на некалькіх мовах. 

 

Бяруць удзел:

Джым Дынглі, перакладчык, прафесар Лонданскага ўніверсітэта

Уладзімір Арлоў і Зміцер Герасімовіч

Лявон Баршчэўскі

Вольга Калацкая

Зміцер Санько

на дудзе зайграе  Яўген Барышнікаў.

Чакаюцца сюрпрызы!

Уваход вольны

11 чэрвеня 2013

18.00

Кнігарня логвінаЎ

Прэзентацыя кніг ізраільска-беларускага пісьменніка Давіда Шульмана

11 чэрвеня Давід Шульман, колішні барысавец і цяперашні эйлатавец, прэзентуе кнігі прозы "Баскетболистка з улицы Жданова" і "Дзе ўзяць крыху шчасця?".  У імпрэзе, акрамя аўтара, возьмуць  удзел:

Уладзімір Арлоў

Уладзімір Някляеў

Уваход вольны

 

Крыху пра кнігу  "Баскетболистка с улицы Жданова"Адін мудры челавек,  Мэнахем Мэндль Шнээрсон, лідар  "Хабадусказаў:  "Думайце пра добрае і ўсё будзе добра".  Героі апавяданняў Давіда Шульмана спрабуюць жыць  згодна з гэтым прынцыпам , але ў іх не заўжды атрымліваецца. 

13 чэрвеня 2013

19.00

Кнігарня логвінаЎ

Прэзентацыя кнігі фэнтазі "Усмешка жалобнай каралевы" Сяржа Мінскевіча

13 червеня ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя кнігі "Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка",  раман-фэнтазі паводле беларускай міфалогіі . Аўтар –   пісьменнік-фантаст Серж Мінскевіч. У імпрэзе возьмуць удзел:

Аксана Спрынчан

Арцём Кавалеўскі

Ірына Клімковіч

Андрэй Хадановіч

Аўтар зайграе на гітары

 

Уваход вольны

Шчыра запрашаем!