Кнігарня ”логвінаЎ”
Чэрвень 14, 2013 - Чэрвень 19, 2013

Афіша кнігарні "логвінаЎ" на 15-19 чэрвеня

15 чэрвеня 2013

14.00

Кнігарня логвінаЎ

Прэзентацыя  "Цудоўных прыгодаў ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім каралеўстве"

15 чэрвеня ў кнігарні логвінаЎ пісьменніца  Наталія Бадзілоўская прэзентуе  кніжку  - казку   "Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім каралеўстве". З удзелам пісьменніка Алеся Туровіча.  Музычная аздоба – Вадзім Скарабагаты і Ганна Казлова.

Чакаюцца прызы, пачастунак і выстава дзіцячага малюнка.

Уваход  вольны

Дарослыя і дзеткі, прыходзьце!

Крыху пра кнігу. Казка  "Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім каралеўствена беларускай і ангельскай мовах распавядае пра Данію, казачную краіну Ханса Крысціяна Андэрсэна, і пра цудоўныя прыгоды ў ёй цудоўнай ліцвінкі. Аўтарка, Наталія Бадзілоўская, сведчыць: незвычайнае – побач. Проста трэба прыгледзецца крыху ўважлівей да ўсяго, што адбываецца навокал...