Сябры галерэi
  • Belinfonet
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • pARTisan
  • ECLAB
Кнігарня ”логвінаЎ”
Чэрвень 18, 2013 - Чэрвень 23, 2013

Афіша кнігарні "логвінаЎ" на 18-23 чэрвеня

20 чэрвеня 2013

22.00

Начная акустыка ў кнігарні логвінаЎ

Наконадні сонцавароту будзем сустракаць самы даўгі дзень года з гарбатай і пры свечках у кнігарні логвінаЎ (Незалежнасьці 37а) пад песні аднаго з яскравых гітарных аўтараў. Мы запрашае на начны акустычны канцэрт Яўгена Барышнікава.

Уваход вольны


Крыху пра выканаўцу.  Бард-рок? Dark-folk? Песні менестрэляў? Акустычны метал? Важнае не столькі імя, колькі змест…Спалучаючы тэхнічнасць акампанементу, у меру эмацыйную падачу і глыбока прасякнутыя "тутэйшасцю" тэксты, Яўген спрабуе выйсці па-за асады стэрэатыпных уяўленняў пра чалавека з акустычнай гітарай.

Яўген — пераможца фестывалю "Бардаўская восень 2010" (Бельск, Польшча), лаўрэат фэстываляў аўтарскай песні Фэст-А 2006 (Менск), OPPA2009 (Варшава), Купалаўскія вакацыі (2010, Менск). Выступаў на канцэртных пляцоўках, клубах і кватэрніках.

Шчыра запрашаем!