Распечатано: 21.10.2019 08:10:18
http://ygallery.by/bookshop/0005996/

Афіша кнігарні "логвінаЎ" на 25 чэрвеняЧэрвень 22, 2013 - Чэрвень 25, 2013

25 чэрвеня 2013

19.00

"Я кнігу маю", або Кухта vs. Логвінаў

Літаратурны музей М.Багдановіча (г. Мінск, вул. Багдановіча, 7а) 

Літаратурны музей М.Багдановіча знаёміць вас з няпростай, але пачэснай справай кнігавыдання. Мы сягнём у мінулае, каб зазірнуць у друкарню пана Марціна Кухты, дзе 100 гадоў таму рыхтаваўся да друку "Вянок" Максіма Багдановіча, а потым вернемся ў часы цяперашнія, дзе на ніве беларускай літаратуры шчыруе выдавецтва "Логвінаў".

У вечарыне прымуць удзел:

Кірыл Дубоўскі – празаік

Анка Упала – празаік, паэт

Віталь Рыжкоў – паэт, перакладчык

Кацярына Зыкава – паэт

Ната Пушкарова – бард

Ігар Логвінаў – дырэктар "Кнігарні Логвінаў"

Павал Касцюкевіч – арт-дырэктар "Кнігарні Логвінаў"

 

Уваход вольны 

Шчыра запрашаем!