Кнігарня ”логвінаЎ”
Чэрвень 28, 2013 - Ліпень 01, 2013

Афіша кнігарні ”логвінаЎ” на 1- 4 ліпеня

1 ліпеня 2013

19.00

Кнігарня логвінаЎ

1+1=1

1 ліпеня ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) адбудзецца аўтограф-сесія мастакоў Міхаіла Гуліна і Антаніны Слабодчыкавай з нагоды выхаду іх новага ілюставанага альбома "1+1=1". Альбом выйшаў у серыі  "Калекцыя пАРТызана".

 Уваход  вольны

Крыху пра "Калекцыя пАРТызана".  Заснаваная ў 2009 годзе, серыя плянуе сабраць the best беларускага арту  32 альбомы (колькасць літараў у беларускім альфабэце), якія разам складуць унікальную энцыклапедычную візуальную азбуку, галерэю найноўшага беларускага мастацтва.

 

4 ліпеня 2013

Акустыка белых начэй  у кнігарні логвінаЎ

22.00

4 ліпеня пры святле свечак адбудзецца канцэрт барда Наты Пушкаровай.

 

Уваход вольны 

Па вашых просьбах на вечарыне мы прапануем вам ваду  са льдом і ўсталюем вентылятар

Шчыра запрашаем!