Сябры галерэi
  • Belinfonet
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • pARTisan
  • ECLAB
Кнігарня ”логвінаЎ”
Ліпень 09, 2013 - Ліпень 14, 2013

Афіша кнігарні ”логвінаЎ” на 10-14 ліпеня

10 ліпеня 2013

19.00

Кнігарня логвінаЎ

Прэзентацыя часопіса "Макулатура"

Запрашаем усіх на галоўную імпрэзу з нагоды выхаду "Макулатуры 4 - Дзённікі па Англіі"!


Пісьменнікі чытаюць свае творы з "Макулатуры" й ня толькі:

Уладзімір Арлоў
Альгерд Бахарэвіч
Ілля Сін
Віктар Марціновіч
Уладзіслаў Ахроменка
Сяргей Календа
Вольга Гапеева
Уладзімір Казлоў
Дар’я Вашкевіч

Галоўны мастак часопіса Васіліса Паляніна-Календа распавядзе пра мастацкае аздабленне часопіса."Кашлаты Вох" у акустычным фармаце.

Уваход вольны

Шчыра запрашаем!

11 ліпеня 2013

19.00

Кнігарня логвінаЎ

Адбудзецца прэзентацыя кнігі Адама Глобуса "Імёны".

Крыху пра кнігу. Сабраныя ў кнізе ўспаміны пра некаторых мастакоў, настаўнікаў і пісьменнікаў нашага часу заснаваны на тым, чаму Адам Глобус сам быў сведкам. Кніга "Імёны" з'яўляецца ў нейкім сэнсе антыподам папярэдняй кнізе Глобуса "сУчаснікі", бо замест гратэскных герояў у фацецыях тут старана выпісаны ўрачыстая партрэты вядомых людзей: пісьменніка Караткевіча, паэта Сыса, настаўніка Карпейчыка, мастачкі Русавай, жывапісца Малішэўскага, выкладчыка Хадыкі і мастака Хацкевіча.

Уваход вольны

Шчыра запрашаем!