Кнігарня ”логвінаЎ”
Ліпень 20, 2013 - Ліпень 25, 2013

Афіша кнігарні ”логвінаЎ” на 18-25 ліпеня

25 ліпеня 2013

19.00

Кнігарня логвінаЎ

Прэзентацыя "Бэўвульфа"

25 ліпеня адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу стараангельскага эпасу "Бэўвульф". Апроч перакладчыка паэмы Антона Францішка Брыля ў прэзентацыі возьмуць удзел:

Лявон Баршчэўскі

Ганна Янкута

Кацярына Маціеўская

Ігар Кулікоў

Зміцер Колас

Крыху пра кнігу. "Бэўвульф"  – паэма пра мора, па якім плывуць чаўны і марскія змеі, пра неба, у якім лунаюць найчасцей птушкі, але часам і цмокі, пра цёмныя багны і ззяючыя палаты, пра шлях, які лёг між усяго названага, ды пра чалавека, які праходзіць гэтым шляхам. Яна ператвараецца то ў элегію, то ў гімн, то ў казань, але не збіваецца з роўнага кроку, пакуль апошняя алітэрацыя не змацуе апошні радок.

Уваход вольны

Шчыра запрашаем!