Сябры галерэi
  • Belinfonet
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • pARTisan
  • ECLAB
Кнігарня ”логвінаЎ”
Жнівень 06, 2013 - Верасень 03, 2013

Як адкрыць сваю кнігарню ў Беларусі

Запрашаем на майстар-класы “Як адкрыцьсваю кнігарнюў Беларусі?”

Беларуская літаратура цяпер на пад’ёме – засталося распавесці пра гэта беларусам.

3 верасня (аўторак) Кнігарня “логвінаЎ”  ладзіць  майстар-класы,  падчас якіх слухачы даведаюцца:

-  як знайсці прастору  пад кнігарню і нікому яе не аддаваць

-  як квітнее сучасная кнігарня з нулявым бюджэтам на рэкламу

-  як прасоўваць беларускую літаратуру, калі ніхто не чытае (і асабліва – беларускія кнігі)

-  як ладзіць літаратурныя  імпрэзы, калі людзям не да літаратуры  

 

У майстар-класах возьмуць удзел:

Ігар Логвінаў, выдавец, заснавальнік кнігарні “логвінаЎ”

Кацярынка Пікірэня, дырэктар кнігарні “логвінаЎ”

Валянціна Кісялёва, дырэктар галерэі сучаснага мастацтва “Ў”

Павал Касцюкевіч, арт-дырэктар кнігарні “логвінаЎ”

 

Удзел у майстар-класах – бясплатны.

Пачатак заняткаў а 14, заканчэнне – а 17.

Запіс на майстар-класы – папярэдні.  На электронную пошту lohvinaupress@gmail.com. Калі ласка, дашліце вашу заяўку  з пазнакай  “Запіс”.

У самой заяўцы напішыце вашае імя, ваш культурніцкі досвед, а таксама назву горада або вёскі, дзе вы бы хацелі  адкрыць кнігарню.

Адрас правядзення майстар-класаў:  Кнігарня логвінаЎ (Мінск, пр.Незалежнасці 37а)

Шчыра запрашаем!