Выставы «Ў»

Выставачна-адукацыйны праект Artes liberales альбо рэфлексія нон-стоп (3 - 25 траўня, 2012)
Artes Liberales – так у антычным свеце называлі сукупнасць ведаў, якія павінен быў засвоіць свабодны грамадзянін. У эпоху сярэднявечча «вольныя мастацтвы», якія падзяляліся на «мастацтвы слова» – Trivium (граматыка, рыторыка, дыялектыка) і «мастацтвы лічбы» – Quadrivium (арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка), складалі непарушную аснову ўніверсітэцкай адукацыі. Толькі засвоіўшы сем вольных мастацтваў у строгай паслядоўнасці (што павінна было забяспечыць сістэматызм мыслення), студэнты маглі распачынаць навучанне на «старэйшых» факультэтах – багаслоўскім, медычным альбо юрыдычным. Пры гэтым пад «мастацтвам» (ars) разумелася хутчэй не мастацкае майстэрства (і не ўласна «прыгожыя мастацтвы»), а «практычная навука» – спосаб спасціжэння свету, заснаваны на развітым лагічным мысленні і сістэмна арганізаваных ведах. Невыпадкова тэрмін artista, што атрымаў шырокі распаўсюд у сярэднявеччы, адносіўся ў першую чаргу да студэнта, якія вывучаў «вольныя мастацтвы».

З цягам часу змест і статус вольных мастацтваў у акадэмічным свеце істотна змяніліся: спачатку факультэты мастацтваў атрымалі новую назву факультэтаў філасофіі, утварыўшы ядро класічнай адукацыі, а потым вольныя мастацтвы былі вылучаныя ў самастойныя навукі і зрабіліся сінонімам усяго комплексу гуманітарных дысцыплін.

Сёння мы ёсць сведкамі заняпаду ідэі класічнага ўніверсітэта на фоне ўзмацнення прафесіяналізацыі і «прагматызацыі» адукацыі. Як гэта ні парадаксальна гучыць, але ў «грамадстве ведаў» патрэба ў вольных мастацтвах не толькі не культывуецца, але часцяком блакуецца логікай «эканамічнага розуму» і ідэалогіяй «свабоднага рынку», а доступ да ведаў з тых самых прычынаў робіцца ўсё больш праблематычным – як з гледзішча кошту навучання, так і ў плане «інструменталізацыі» ведаў. Універсітэцкая адукацыя ўсё больш падмяняецца менеджарскім пакетам адукацыйных паслуг па набыцці «know how», у выніку чаго ўніверсітэт страчвае статус месца, у якім прыярытэтнай каштоўнасцю ёсць вольнае мысленне.

«Інтэрнэтызацыя» адукацыі, калі яна не ёсць рэфлексіўна асэнсаванай, робіць яшчэ больш складанай сітуацыю з атрыманнем ведаў, пазбаўляючы сэнсу індывідуальнае імкненне спазнаць свет: навошта штосьці спазнаваць, калі ўсе веды, назбіраныя чалавецтвам, ужо « дасяжныя» – трэба толькі, каб быў камп'ютар і Інтэрнэт пад рукой. У выніку працэс навучання на нашых вачах ператвараецца ў набыццё навыкаў маніпуляцыі са здабытымі з Інтэрнэту звесткамі, а пазнавальныя кампетэнцыі, што культывуюцца «вольнымі мастацтвамі», саступаюць месца карысным і манетызуемым навыкам аперавання масівамі інфармацыі. Інакш кажучы, у «грамадстве ведаў» катастрафічна не стае саміх ведаў, і грамада-знаўства ў тым ліку, а часу на ў-сведамленне зменлівага свету – таксама няма.

Наш праект – гэта альтэрнатыва прыгнятальнай «глухасці спецыялізацый»; гэта напамін пра тое, што вольнае развіццё грамадства немагчымае без творчых, нестандартна думаючых людзей – не спецыялістаў у вузкім сэнсе слова, а людзей, здольных пераадольваць абмежаванасць дысцыплінарнага мыслення і выходзіць за межы ідэалагічнага фрэймавання свету, якое рэалізуецца ўладнымі рэжымамі.

Наш праект – гэта эксперымент, які мае на мэце асэнсаванне «карысці» гуманітарнай адукацыі і неабходнасці вывучэння «вольных мастацтваў» у эпоху эканамічнага прагматызму і тэхналагічнага дэтэрмінізму. Хацелася б верыць у тое, што, нягледзячы на ўсе гістарычныя перыпетыі, «вольныя мастацтвы» захоўваюць сваё значэнне ў якасці зместавай і ідэалагічнай асновы самой ідэі Універсітэта і, як і раней, увасабляюць пафас адкрыцця свету, дух свабоды і каштоўнасці гуманітарных ведаў, а спасціжэнне навук і сёння ёсць канстытутыўнай умовай свабоды – у мысленні і ва ўчынках.

Наш праект – гэта запрашэнне, адрасаванае да ўсіх, хто падзяляе каштоўнасці вольнай адукацыі і верыць, што «дух свабоды», уласцівы гуманітарным навукам, па-ранейшаму здольны да творчага пераўтварэння нашага жыцця.

Праграма Выставачна-адукацыйнага праекта ARTES LIBERALES альбо рэфлексія нон-стоп

3 траўня (чацвер)

19.00 Афіцыйнае адкрыццѐ выставачна-адукацыйнага праекта

20.00 Атмасферныя музычныя і VJ-выступы «Foundamental Network»

4 траўня (пятніца)

18.00 Прэзентацыя адукацыйнага праекта «Арт-крытыка?». Сесія №1: Аляксандр Камароў «Аrtistic writing»

5 траўня (субота)

15.00 «Кінематограф і гісторыя (памяць пра Перамогу ў савецкіх фільмах)». Дакладчык Андрэй Горных

17.00 Кінематаграфічная Вільня (фотавыстава і прэзентацыя мапы). Аўтар Аляксандра Ігнатовіч

18.00 Прэзентацыя часопіса «Топас». Дыскусія «Псіхааналіз паміж індывідуальнымі траўмамі і сацыяльнымі сімптомамі». Удзельнікі: А. Горных, В. Рубанік, Л. Міхеева, Г. Русецкая, В. Орышава

6 траўня (нядзеля)

17.00 Прэзентацыі студэнцкіх прац «Snuff-Film» (Валерыя Глухава) і «Новая нецярпімасць і квір-кінематограф: па той бок мяжы» (Аляксандра Ігнатовіч)

19.00 Фестываль відэа і анімацыі «UNTITLED»

7 траўня (панядзелак)

17.00 Прэзентацыя кніг: Брэскі Алег, Адвілоніене Жывіле. «Локальность. К нормативным основаниям социального места и порядка» і Брэская, В., Сувейкэ, С. «Индивид и корпорация в публичном пространстве»

19.00 Адкрытая лекцыя «Час штодзѐннасці ў графічным дызайне 70-80-ых гг. у Беларусі». Дакладчык Ала Пігальская

8 траўня (аўторак)

17.00 Экскуріся па фота-выставе. Удзельнікі:Святлана Паляшчук, Андрэй Лянкевіч

19.00 Прэзентацыя праекта Андрэя Лянкевіча «Бывай, Радзіма». Мадэратар Альміра Усманава

9 траўня (серада)

17.00 Праблемная лекцыя з музычнымі спецэфектамі «Тры хвалі белкульту: жыцьцѐ пасьля нацыі». Дакладчык Максім Жбанкоў

10 траўня (чацвер)

15.00 Дыскусія «Сучаснае мастацтва/Перфарматыўныя практыкі»

19.00 «Праблематыка вытворчасці незалежнага кіно ў Беларусі на прыкладзе праекта “Выше неба”: творчы працэс, вытворчасць, прадзюсіраванне, прасоўванне». Дакладчык Андрэй Курэйчык

12 траўня (субота)

11.00 Даследчы семінар «Не проста фатаграфія». Удзельнікі: Святлана Паляшчук, Таццяна Стрыга, Дар’я Еўтух, Дар’я Дзямура, Ганна Чыжова, Дзмітрый Белуш, Багдан Чарэнка, Ганна Самарская

17.00 Лекцыя «Вышэйшая адукацыя для ХХІ стагоддзя: выклікі і перспектывы». Дакладчык Рыгор Мінянкоў

19.00 Лекцыя «Рэкламныя тэхналогіі». Дакладчык Дзяніс Волкаў

13 траўня (нядзеля)

12.00 Адкрыты семінар «Памяць і забыццѐ ў Беларусі, Літве і Германіі». Дакладчык Фелікс Акерман

17.00 Круглы стол «Сацыяльная тэорыя і сацыялогія на зломе эпох». Дакладчыкі: Р. Мінянкоў, А. Усманава. Удзельнікі: А.Пікулік, М. Сакалова, А. Мянчэня, Г. Русецкая, С. Сівуха. Мадэратар: А. Ралёнак.

14 траўня (панядзелак)

17.00 Дыскусія «Ідэнтычнасць у разнастайных вымярэннях». Мадэратар А. Горных. Удзельнікі: Р. Мінякоў, П. Церашковіч, В. Шпарага, Ю. Юркевіч, Л. Малевіч.

19.00 Нацыянальная студыя сучаснага мастацтва Ле Фрэнуа (Францыя) – партнѐр ЕГУ. Дэманстрацыя фільма «Ле Фрэнуа. Візітная картка» Алена Флешэра і фільмаў, створаных студэнтамі студыі. Дакладчык Ірына Стальная

15 траўня (аўторак)

17.00 Прэзентацыя і сустрэча з арганізатарамі і ўдзельнікамі праекта «Радыус нуля, анталогія Арт-Нулявыя». Руслан Вашкевіч, Аксана Жгіроўская, Вольга Шпарага, каманда валанцёраў

19.00 Прэзентацыя праекта «Анталогіі трагічнага кахання». Куратар Аксана Жгіроўская. Сустрэча з мастакамі В. Пачыцкім, motornina. Паказ дыяфільмаў і канцэрт гурта «Перебор», В. Пачыцкі

16 траўня (серада)

15.00 – 16.30 Лекцыя-прэзентацыя «YouTube і серыйныя формы». Дакладчык Вікторыя Канстанцюк

17 траўня (чацвер)

16.00 Прэзентацыя студэнцкіх музейных праектаў. Мадэратар Сяргей Харэўскі

18.00 – 19.00 Прэзентацыя і анімацыя выставы «Невядомая БНР». Даследчык Юры Юркевіч

18 траўня (пятніца)

17.00 Прэзентацыя выставы Віталя Раковіча «Святло беларускіх храмаў»

18.00 Паказ фільмаў «Лабірынты гісторыі беларускага фотамастацтва» (Леў Дашкевіч/Бенедыкт Тышкевіч/ Сігізмунд Юркоўскі). Аўтар Алесь Матафонаў

19 траўня (субота) Ноч музеяў

12.00 Прамая трансляцыя секцыяў міжнароднай студэнцкай навуковай канферэнцыі «Еўропа 2012: перспектывы і выклікі еўрапеізацыі»

19.00 Паказ фільмаў серыі «Лабірынты мастацкай культуры Заходняй Беларусі» (Пѐтра Сергіевіч/Язэп Драздовіч/ Міхась Сеўрук). Аўтар Алесь Матафонаў

22.00 Атмасферныя музычныя і VJ-выступы «Foundamental Network»

Начны паказ фільмаў:

«Лабірынты гісторыі беларускіх татараў» і «Дыягназ: Бісмарк». Аўтар Алесь Матафонаў

20 траўня (нядзеля)

16.00 «Майстэрня жаночай творчасці, храналогія “жаночага” мастацтва 1990-2000-х гг.». Дакладчык Ірына Саламаціна

18.00 Даследчы семінар-майстэрня «Вусная гісторыя ў Беларусі: ратаванне памяці аб мінулым» Удзельнікі: Алесь Смалянчук, Ірына Махоўская, Ірына Раманава, Ірына Кашталян, Вольга Іванова, Уладзімір Гарлач

21 траўня (панядзелак)

17.00 Круглы стол «Штодзённы фемінізм: гісторыі, ініцыятывы і рэфлексіі досьведу». Удзельнікі: Алена Мінчэня, Ганна Шадрына, Таццяна Шчурко, Вольга Петруковіч, Вольга Гапеева, Аляксандра Дынько, Таццяна Сяцко, Ірына Гарошка, Марына Кузняцова, Аліна Крушынская, Вольга Бурко

22 траўня (аўторак)

17.00 Прэзентацыя філасофскай дактарантуры ЕГУ, дыскусія на тэму «Філасофія ў між- і трансдысцыплінарных даследаваннях». Мадэратар Таццяна Шчытцова. Удзельнікі: П. Баркоўскі, А. Братачкін, А. Горных, А. Лаўрахін, В. Арышава, А. Усманава, В. Шпарага

19.00 Круглы стол «Выклікі глабальнага грамадства і новыя функцыі юрыдычнай прафесіі». Мадэратар Ала Сакалова

23 траўня (серада)

18.00 Прэм’ера мультфільма. Аўтар Ірына Кадзюкова Паказ студэнцкіх прац BeetleJam (праект LitPro)

19.30 Лекцыя «The Innocent Eye Test: пра канструяванне даследчых аб’ектаў у полі візуальнай культуры». Дакладчык Альміра Усманава

24 траўня (чацвер)

17.00 Круглы стол «Гуманістычная псіхалогія versus натуралістычная псіхалогія: практычнае значэнне старой дылемы». Удзельнікі: урач-псіхіятр А. Айсберг, к.псіх. навук Д. Дзьякаў, практычны псіхолаг І. Глухава, к.ф.н. А. Лаўрухін, д.ф.н. Т. Шчытцова. Прэзентацыя магістарскай праграмы «Экзістэнцыяльная псіхалогія». Мадэратар Таццяна Шчытцова

19.00 «Што такое крытычны ўрбанізм у Мінску». Прэзентацыя Лабараторыі крытычнага ўрбанізму ЕГУ. Удзельнікі: Бэн Коўп, Ганна Пазняк, Георгій Заборскі, Аляксандр Хадзякоў

25 траўня (пятніца)

17.00 «Летнія вакацыі ў савецкім дзіцячым кіно. Неакадэмічны семінар для вялікіх і маленькіх». Дакладчык Анастасія Дзянішчык

19.00 Даклад «Некаторыя аспекты культурнай палітыкі Беларусі». Аўтар Вольга Кліп

Графіка, фатаграфія, жывапіс, відэа, аб'екты Праект "Пэўны час" (05 - 27 красавіка, 2012)
Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" і Галерэя NOVA

05-27 красавіка 2012

Праект "Пэўны час"

Графіка/ фатаграфія/ жывапіс/ відэа/ аб’екты

Удзельнікі праекта: Андрэй Скіцёў, Уладзімір Кандрусевіч, Юрый Маціюн, Аляксей Шынкарэнка, Надзея Дзягцерава, Сяргей Ждановіч, Уладзімір Парфянок, Андрэй Дурэйка, Вольга Сазыкіна, Сяргей Бабарыка, Ігар Саўчанка

Куратарская група: Вольга Архіпава, Валянціна Кісялёва, Уладзімір Парфянок, Андрэй Горных

Калектыўны праект "Пэўны час" мае на мэце паразважаць пра аспект часу, яго прысутнасць у працах сучасных беларускіх мастакоў.

Узаемаадносіны выяўленчага мастацтва з часам заўсёды былі своеасаблівымі. Існуе вялізная колькасць тэорый пра тое, як час адлюстроўваецца ў мастацтве (напрыклад: "жыццё кароткае, мастацтва вечнае"). Найбольш дакладныя формулы і прыёмы выяўлення канкрэтнага часу былі распрацаваныя рэалістычным метадам.

Прырода візуальнага мастацтва не падпародкоўваецца законам часу, і гэтая супольнасць заўсёды ўмоўная. Мастак і рэальнасць — гэта спроба фіксацыі таго, што адбываецца, па вялікай колькасці крытэраў. Гэта складаны выбар знакаў і вобразаў часу. Спыніць імгненне, адчуць і зафіксаваць яго – задача з вялікай колькасцю варыянтаў рашэння.

Прадстаўленыя працы – жывапіс, графіка, фатаграфія, відэа і тэкст, змяшчаюць у сабе "фокус" з часам. Гэтая гульня з часам стварае дзівосныя эфекты вобразнага рашэння.

Адкрыццё выставы адбудзецца 5 красавіка а 19.00.

Уваход вольны

Фота з адкрыцця праекта Паліны Падгарэцкай

Вялікі кірмаш ”BIG BRAUN BEAR” (3 сакавіка 2012, 12.00 - 22.00)
Крама дызайнерскіх рэчаў "Ў"

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

прадстаўляюць

Вялікі кірмаш ”BIG BRAUN BEAR”

3 сакавіка 2012, 12.00 - 22.00

Час вылазіць з бярлогі!

Лаканічнае памяшканне галерэі ўпрыгожаць мядзведзі ад выдатных дызайнераў і рамеснікаў.

У мядзвежым парадзе плануюцца:

- скураныя міхі-барсеткі ад Івана Айплатава, натхняльныя тэддзі ад Ірыны Русецкай, амаль жывыя мядзведзяняты ад Скараход Анжалікі ды Ірыны Хаткевіч, аўтэнтычныя плюшавыя цацкі ад Святланы Стахоўскай, стылевыя аўтарскія цільды ад Веры Лабко ды шмат іншых натхняльных “вялікіх рудых мядзведзяў”.

Акрамя гэтага на кірмашы можна будзе набыць упрыгожанні, прадметы інтэр’еру і сувеніры.

Пяць прычын наведаць “ВВВ”:

- разпачаць змену ўпрыгожанняў ды аксэсуараў з калекцыі ”восень-зіма” на “вясна-лета” і набыць першавеснавыя брошкі ды завушніцы

- знайсці свайго мядзведзяня-ВВВ

- пакаштаваць гарбаты з медам у бары Ў

- запакаваць прыдбанае ў эка-запакоўку (па традыцыі - бясплатна!)

- і, канешне, набыць 8-сакавіцкія падарункі.

Усе гэта магчыма на працягу 3 сакавіка з 12 да 22 гадзін.

Цікавыя наведвальнікі, добры настрой мерапрыемства і шчырыя арганізатары зробяць ВВВ – яскравай падзеяй першых дзен вясны.

Чакаем Вас!

Антаніна Слабодчыкава Персанальная выстава ”Яно тут” ()
08 - 30.03.2012

Персанальная выстава Антаніны Слабодчыкавай

«Яно тут»

калаж, аб'екты, відэа

VIP-адкрыццё адбудзецца 8 сакавіка а 19-ай гадзіне, уваход па запрашальных.

Галерэя сучаснага мастацтва Ў распачынае вясну персанальнай выставай Антаніны Слабодчыкавай “Яно тут”.

8 сакавіка абдудзецца прэзентацыя выставы Антаніны Слабодчыкавай і да 30 сакавіка калажы, аб’екты і відэа мастачкі будуць даступны для прагляду.

Антаніна Слабодчыкава не першы год правакуе беларускага і замежнага гледача сваімі яркімі непаўторнымі працамі. Каханне, вера, узаемаадносіны паміж людзьмі, узаемадзеянне мастацтва і гарадской прасторы, сацыяльна арыентаванае мастацтва – асноўныя тэмы яе мастацкіх даследванняў. Жывапіс, калаж, відэа, перформанс… Мастачка заўсёды эксперыментуе з новымі напрамкамі ў сучасным мастацтве. У сваім праекце “Яно тут” Антаніна разважае над пачуццём страха.

Чалавек баіцца таго, чаго не ведае. А больш за ўсё ён не ведае сябе, таму што яно ёсць таямніца.

У праекце «Яно тут» Антаніна Слабодчыкава даследуе свае галоўныя страхі: тое, чаго я зусім не ведаю, толькі чую гэта, прадчуваю, адчуваю, ведаю, што яно тут. Але кожны раз уяўляючы, як яно можа выглядаць, губляюся ў здагадках. Як надаць гэтаму адчуванню форму? Пазначыць у прасторы яго прысутнасць, пачуць яго? Таму што як толькі яно стане бачным, у той момант, калі прыручыць яго, перастану яго баяцца.

Вербальная формула еs ist da, якую мастачка шматкроць, у розных формах паўтарае ў чорнай залі, матэрыялізуе галоўны страх, дапамагае адчуць яго прысутнасць. Але, ператварыўшыся ў малюнкі, надпісы, малюнкі з часопісаў на выдраных старонках старых кніг, якія мастачка размяшчае на драўляныя «таблеткі» (як іконы), гэтая фраза ператвараецца ў малітву. Трывога сыходзіць. А кнігі, пагружаныя ў ваду і якія растаюць на вачах, нараджаюць новае – надзею, з якой зноў вяртаешся ў чорную залу, каб ніколі больш яно не баяцца.

Так кола замыкаецца, так за імгненне пражываеш нараджэнне, станаўленне і паміранне. Нябачнае набывае форму і, здзейсніўшы гульню сэнсаў, зноў сыходзіць у пустэчу. Не для таго, каб знікнуць, але каб у чарговы раз стаць.

Антаніна Слабодчыкава – адна з найбольш выбітных мастакоў Беларусі, скончыла Беларускую акадэмію мастацтва і з 1998 года прымае ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх выставах. Яе працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях аматараў сучаснага мастацтва ў Беларусі, Расіі, Германіі, Швейцарыi.

Больш падрабязна пра аўтара – http://ygallery.by/painters/gallery/0000194/

Раман Аксёнаў Непасрэдныя (14 лютага - 1 сакавіка)
Прэзентыцыя праекта-пераможцы конкурсу для маладых мастакоў Smart Art "Непасрэдныя"

14.02 — 01.03.2012

Праект "Непасрэдныя", які стаў пераможцам конкурсу Smart Art, уяўляе з сябе сацыяльны эксперымент. Раман Аксёнаў запрасіў у галерэю людзей, якія не звязаны з культурай, больш за тое: многія з іх ніколі не наведвалі мастацкія выстаўныя прасторы. Рэакцыя такіх персанажаў — "непасрэдных" — на эксперымент з’яўляецца асноўным аб’ектам вывучэння. Сябе мастак перайменаваў у "пасрэднага", то бок залежнага ад сістэмы мастацтва. З газетных абвестак і гарадскіх пошукаў, абяцаючы наведвальнікам "фуршэт і славу", мастак плануе адшукаць і прывабіць у галерэю зацікаўленых у мерапрыемстве жыхароў горада. Падчас "VIP-адкрыцця" гледачам было прапанавана паспрабаваць самастойна намаляваць нешта на палатне, падзяліцца сваім меркаваннем пра атрыманы досвед і сістэму мастацтва. Вынік эксперымента — палотны, аб’екты, дакументы, відэа-інтэрв’ю — будуць апублікаваны на выставе.

Выстава дэманструе класічны прыём сацыяльна ангажаванага мастацтва (якое таксама называюць мастацтвам узаемадачыненняў, relation art, калабарацыйным мастацтвам), калі глядач з’яўляецца стваральнікам твора, а мастак адыходзіць на другі "пасрэдны"» план. Relation Art вельмі папулярны ў замежжы, ён прываблівае гледачоў сваім эксперыментатарскім духам і непрадказальным вынікам.

Конкурс быў заснаваны галерэяй сучаснага мастацтва "Ў" і кампаніяй velcom і адрасаваны маладым мастакам-пачаткоўцам з Беларусі (ад 16 да 30 гадоў уключна), якія працуюць у сферы сучасных візуальных мастацтваў. Пры гэтым аўтарскі выбар візуальных медыя, наяўнасць мастацкай адукацыі і ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі пры падачы заяўкі не мелі значэння.

Нагадаем, што 15 красавіка 2011 года журы конкурсу выбрала шэсць канцэпцый з пяцідзесяці дасланых на конкурс. Разам з Раманам Аксёнавым на наступны этап прайшлі група txyz.info (Саша Іўлеў, Воля Карэлькіна, Кацярына Шах), Мікалай Бялько, Група FAU (Іван Краўцоў, Арцём Паламаны), Таццяна Прудзіннік, дуэт Андрэя Анкуды і Тараса Калягіна. Раман Аксёнаў стаў пераможцам конкурсу і выйграў права рэалізацыі персанальнай выставы ў галоўнай залі галерэі сучаснага мастацтва "Ў".

У склад прафесійнага журы ўвайшлі: Уладзімір Цэслер, Руслан Вашкевіч, Валянціна Кісялёва, Дзіана Цыбульская, Вольга Шпарага, Сяргей Кірушчанка. Аргкамітэт конкурсу: куратар конкурсу — Сяргей Шабохін (мастак, арт-актывіст), каардынатар конкурсу — Ганна Чыстасердава (арт-дырэктар галерэі сучаснага мастацтва "Ў").

Прэзентацыя праекта "Непасрэдныя" працягнецца з 14 лютага па 1 сакавіка 2012 года ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў".

Адкрыццё адбудзецца 14 лютага а <nobr>19-й</nobr> гадзіне, уваход вольны.

Выстава Gender in visual art (26 студзеня - 5 лютага, 2012)
Выстава Gender in visual art працягнецца да 5 лютага.

З 26 па 29 студзеня ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" Беларускае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Новыя Твары" праводзіць выставу Gender in visual art. Свае працы (фатаграфіі і рэкламныя постэры) прадэманструюць удзельнікі трэнінгу Gender in visual art. У рамках выставы адбудуцца лекцыі/дыскусіі і паказ фільма на тэму гендэра і гендэрнай роўнасці.

У канцы лістапада ў Мінску БМГА "Новыя Твары" арганізавала трэнінг па гендэрнай тэматыцы Gender in visual art для маладых спецыялістаў, якія працуюць з візуальнымі вобразамі: фатографаў, дызайнераў і рэкламістаў. Яны ствараюць свае работы, выкарыстоўваючы традыцыйныя для грамадства гендэрныя ролі, і не заўсёды ўлічваюць гендэрныя змены ў паводзінах і поглядах і рэакцыю людзей, якія не адпавядаюць гэтым ролям. У выніку – гендэрна некарэктныя вобразы ў візуальным мастацтве яшчэ больш ўзмацняюць значэнне і ўплыў традыцыйных роляў. Напрыклад, мужчына паказваецца моцным, разумным, які робяць кар'еру, а жанчына – слабай, якой патрэбна ахова, думаючай толькі аб сям'і. Таму галоўнай мэтай трэнінгу Gender in visual art было расказаць маладым спецыялістам пра гендэр і гендэрна карэктныя вобразы, каб яны маглі выкарыстоўваць атрыманыя веды ў сваёй працы.

Вынікам трэнінгу стане выстава Gender in visual art. Свае работы прадставяць удзельнікі трэнінгу: беларускія фатографы Алена Жукава, Кацярына Шатаво, Сафія Ермачонак, Аляксей Малюшыцкі, шведскі фатограф Сафія Рунарсдоццер, дызайнеры Вольга Паўлава, Кацярына Калацкая, спецыялісты ў галіне рэкламы і PR Кацярына Саковіч, Марыя Васільева і Андрэй Лагвіненка правядуць дыскусію на тэму "Гендэр ў рэкламе".

У рамках выставы пройдуць лекцыі/дыскусіі, якія правядуць эксперты і паказ фільма на тэму гендэра:

27 студзеня 19.00 – лекцыя/дыскусія "Што такое гендэр?" (Галерэя сучаснага мастацтва "Ў")

28 студзеня 12.00-14.30 – лекцыя/дыскусія "Гендэр ў візуальнай культуры: шведскі погляд" (галерэя сучаснага мастацтва "Ў")

28 студзеня 15.00-17.30 – дыскусія "Гендэр у рэкламе" (галерэя сучаснага мастацтва "Ў")

28 студзеня, 19.00 – паказ фільма "Усмешка Мона Лізы"/дыскусія (ТБ-бар кінатэатра "Рубін Плаза")

29 студзеня 12.00-14.30 – лекцыя / дыскусія "Гендэр у мастацтве" (галерэя сучаснага мастацтва "Ў")

29 студзеня 15.00-17.30 – лекцыя / дыскусія "Гендэр ў фатаграфіі" (галерэя сучаснага мастацтва "Ў").

Для таго, каб прыняць удзел у лекцыях/дыскусіях, паказе фільма, неабходна да 15.00 гадзін 27 студзеня запоўніць заяўку, у якой пазначыць, якія мерапрыемствы Вы хочаце наведаць (гэта можа быць, як адна лекцыя, так і ўсе).

Адкрыццё выставы адбудзецца 26 студзеня ў 19.00. Уваход па запрашальных.

Падрабязная інфармацыя аб выставе і экспертах на сайце БМГА "Новыя Твары" і на старонцы арганізацыі ў Facebook.

Партнёры выставы: галерэя сучаснага мастацтва "Ў", арт-кінатэатр "Рубін Плаза".

АРТ-КІРМАШ (13-24 студзеня, 2012)

Навагодні фестываль «Каралеўства маленькіх цмокаў» (24 i 25 снежня з 12.00 да 19.00)
Навагодні фестываль «Каралеўства маленькіх цмокаў»

24 i 25 снежня з 12.00 да 19.00

Фестываль падарункаў, майстар-класаў, вялікіх сюрпрызаў і гіганцкіх цудаў для сапраўдных прынцэс і рыцараў.

Уваход вольны!

24 і 25 снежня галерэя сучаснага мастацтва Ў ператварыцца ў каралеўства маленькіх цмокаў. Запрашаем сапраўдных прынцэс і рыцараў! Свет каралеўства створаць для вас мастакі Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін. Кожны дзень у Кнігарні ЛогвінаЎ пройдуць кніжныя ранішнікi з Юрыем Усціновічам, чытанні казак ад Алены Бабак. Святочная праграма калядных спеваў ад Марты і Яны Шчарбаковых. Вас чакае тэатр ад Святланы Бень і Антаніны Слабодчыкавай.

Зрабіць падарункі і ўпрыгожанні сваімі рукамі дапамогуць на майстар-класах. У кожнага рыцара і прынцэсы з’явіцца карона і дыядэма з дапамогай Наталлі Зямчонак. Ваўняныя сувеніры ствараем разам с Ірынай Калеснікавай. Ганна Барэйка адкрые сакрэты ўнікальных паштовак. З Верай Прохаравай вы зможаце зрабіць вінтажныя дэкаратыўныя зоркі з паперы. Марыя Карпянкова пакажа, як распісаць драўляныя фігуркі. Як ствараць ёлачныя цацкі і навагоднія шкарпэткі для цудаў вас навучаць Маргарыта Лазарэвіч і Аляксандра Лучкіна. Вольга Бабурына дапаможа зрабіць драўляныя падвескі-кулоны, упрыгожаныя ўзорам у тэхніцы “выцінанка”. Павел Лукашэвіч прапануе роспіс вінілавых цацак, а для зусім маленькіх прынцаў і прынцэс - роспіс картонных нарыхтовак. З Ірынай Лукашэнка вы зробіце гліняныя магніцікі, а водар араматычных цацак адчуеце на майстар-класе Вікторыі Вядзерка, дзе разам з мастаком зможаце іх расфарбаваць.

Партнёры фэсту: Samsung, Гран Сістэма-С.

Падтрымка: Жывыя фатэлі, "Чай-Чай".

Расклад фестывалю:

24 снежня

Майстар-класы

12.00 - 13.30 Ірына Калеснікава (ваўняныя сувеніры)

13.00 - 14.00 Вікторыя Вядзерка (араматычныя цацкі)

13.30 - 15.00 Ганна Барэйка (паштоўкі)

13.30 - 15.00 Павел Лукашэвіч (роспіс вінілавых цацак, зарыхтовак)

14.00 - 15.00 Маргарыта Лазарэвіч і Аляксандра Лучкіна (шкарпэткі для цудаў)

15.00 - 16.30 Ірына Калеснікава (ваўняныя сувеніры)

15.00 - 16.00 Ірына Лукашэнка (гліняныя магніцікі)

15.30 - 16.30 Маргарыта Лазарэвіч і Аляксандра Лучкіна (шкарпэткі для цудаў)

16.00 - 17.00 Вікторыя Вядзерка (араматычныя цацкі)

16.30 - 17.30 Вольга Бабурына (Драўляныя падвескі з "выцінанкай)

16.30 - 18.00 Ганна Барэйка (паштоўкі)

17.30 - 19.00 Вера Прохарава (вінтажныя зоркі)

18.00 - 19.00 Вольга Бабурына (Драўляныя падвескі з "выцінанкай)

18.00 - 19.00 Павел Лукашэвіч (роспіс вінілавых цацак, зарыхтовак)

Музыкі

13.00 - 17.00 Музычная праграма ад гурта Pan-Quartet

16.00 - 19.00 Калядныя спевы ад Яны i Марты Шчарбаковых

Праграма ў кнігарні "логвінаЎ"

12.00 - 14.00 Алена Бабак. Чытаннi аўтарскiх казак

14.00 – 16.00 Святы Мікалай party-1. Літаратурны ранішнік для дзетак. Паэты, музыкі і пісьменнікі прачытаюць, распавядуць, ці нават праспяваюць калядныя казкі: Людміла Рублеўская, Аляксандр Памідораў, Анка Ўпала, Вера Жыбуль, Севярын Квяткоўскі. Вечарыну ўганаруе візітам Яго Дзіцячая Мосць святы Мікалай!

16.00 – 18.00 Алена Бабак. Чытаннi аўтарскiх казак

25 снежня

Майстар-класы

12.00 - 13.30 Марыя Карпянкова (роспіс драўляных фігурак)

12.00 - 13.00 Вольга Бабурына (Драўляныя падвескі з "выцінанкай)

13.00 - 14.00 Ганна Барэйка (паштоўкі)

14.00 - 15.00 Павел Лукашэвіч (роспіс вінілавых цацак, зарыхтовак)

14.00 - 15.30 Ірына Калеснікава (ваўняныя сувеніры)

14.00 - 15.30 Марыя Карпянкова (роспіс драўляных фігурак)

15.30 - 16.30 Ірына Лукашэнка (гліняныя магніцікі)

15.30 - 16.30 Павел Лукашэвіч (роспіс вінілавых цацак, зарыхтовак)

16.30 - 17.30 Ганна Барэйка (паштоўкі)

16.30 - 18.00 Ірына Калеснікава (ваўняныя сувеніры)

17.00 - 18.00 Вікторыя Вядзерка (араматычныя цацкі)

Музыкі ды тэатр

15.00 - 19.00 Калядныя спевы ад Яны i Марты Шчарбаковых

17.00 - 18.00 "Быў бы ў мяне цмок". Тэатр "Картонка"ад Святланы Бень i Антанiны Слабодчыкавай

Праграма ў кнігарні “логвінаЎ”

14.00 – 16.00 Святы Мікалай party-2. Прэзентацыя дзіцячай кнігі “Майстра Рукша” Юрыя Ўсціновіча. Юры Ўсціновіч прадставіць дзеткам сваю кнігу “Майстра Рукша”, зробленую паводле беларускай міфалогіі. Казаньне-казачка пра майстра слыннага Рукшу і пра тое, як змайстраваў ён коніка незвычайнага Грыўку. З музыкай і прэзентамі.

У раскладзе магчымы змены.

Узгадайце, якім быў навагодні фестываль "З ног на галаву" у мінулым годзе.

Праект CityArtLab ()
AVIEW NOMAD GALLERY

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

пры падтрымцы Шведскага Інстытута і Амбасады Каралеўства Швецыі ў Беларусі

прадстаўляюць праект CityArtLab

5 снежня а 19 гадзіне адбудзецца афіцыйнае адкрыццё і прэзентацыя сумеснага праекта CityArtLab Minsk.

Праграма адкрыцця:

19.00 - Перформанс Light/Dark ( Marina Abramovich & Ulay, orig. 1977) Анна Віёла Халлберг і Ірына Ануфрыева

19.30 - Прэзентацыя праекта CityArtLab

З 20.00 - Live Графіці і аўдыё-візуальны перформанс ад Караліны Фалкхолт.

CityArtLab - гэта часовая крэатыўная лабараторыя. Кожны дзень мы абіраем пэўную тэму: жыццё ў Мінску, сінтэз разнастойных стыляў і напрамкаў мастацтва, стрыт-арт культура, мастацтва ў публічнай прасторы і ладзім майстар-класы, дыскусіі, ворк-шопы.

Праект CityArtLab быў ініцыяваны у 2011 годзе шведскім мастаком і куратарам Аннай Віёлай Халберг (Anna Viola Hallberg) . Першы этап праекта быў рэалізаваны ў чэрвені гэтага года ў невялікім шведскім мястэчку Марыестад. Напрацягу месяца група з 20 студэнтаў творчых ВУЗаў з ўсяго свету сумесна з жыхарамі горада распрацоўвала стратэгіі крэатыўнага і культурніцкага развіцця горада, развіцця творчага патэнцыяла гараджан (літаратурныя і тэатральныя акцыі), вырашэння пры дапамозе разнастайных арт-практык надзённых праблем дадзенай мясцовасці.

Да ўдзелу ў Мінскай лабараторыі запрошаны ўдзельнікі шведскага праекта: куратар і мастак Караліна Фалкхолт, перформер Ірына Ануфрыева (Швецыя/Беларусь), мастак Віта Даймчуйце (Расія) а таксама беларускі фатограф і філолаг Марыя Хрусталёва. У праграме CityArtLab запланавана серыя перформансаў, дыскусіі і лекцыі пра сацыяльна-арыентаванае мастацтва, разважанні аб будучыні Мінска і ўздзеяння на гэту будучыню кожнага з нас.

Праект ”20 000 запальнічак” ()
4 - 27 лістапада 2011

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

праект "20 000 запальнічак"

графіка Васіля Шугалея і жывапіс Вольгі Шугалей

4 лістапада а 19-й гадзіне адбудзецца VIP-адкрыццё праекта "20 000 запальнічак", а таксама канцэрт гурта "Ы.Ы.Ы." (уваход па запрашэннях)

"Шугалей і маляванне

Быў час вялікіх падзей, і быў час дробных перажыванняў, і ўсё гэта быў адзін і той жа час. Руйнавалася, сыпалася, крышылася некалі магутная імперыя; а Вася Шугалей сядзеў на ганку рэдакцыі часопіса “Крыніца” і складаў вершыкі пра “бубу цябе ў губу” ды пра “я хачу бубу ў бубу”. Паўставалі новыя дзяржаўнасці, а Вася на клубнай сцэне здымаў штаны і заставаўся ў чырвоных трусалях. Мяняліся стыль і лад жыцця, а Вася… Вася сядзеў і старана перамалёўваў тушшу на паперу чужыя фотаздымкі. Вася хацеў быць усім адначасова: і мастаком, і паэтам, і рок-артыстам, і тэлезоркай. Тады ўсё ва ўсіх атрымлівалася лёгка. Хочаш быць мастаком? Будзь! Вася набраў фотаздымкаў у свайго таварыша Цімура Грыба і перамаляваў, і прынёс мне з надзеяй, што я надрукую малюнкі ў вялікатыражнай “Крыніцы”, ці хоць бы малатыражным часопісіку “Мастацтва Беларусі”. Я вырашыў надрукаваць у часопісіку толькі здымкі Цімура Грыба, а ў “Крыніцы” змясціць фотапартрэт Васі і ягоны дробнатэмны і моцнасэксуальны верш пра хаценне “бубу ў бубу”. Канешне, я спрабаваў нешта расказаць Шугалею пра маляванне з натуры, але на доўгія размовы ў нас не было часу. Свет мяняўся, трэба было займацца вялікімі справамі. Цяпер у нас час дробных падзей і вялікіх перажыванняў. Васі Шугалея даўно няма сярод жывых, а малюнкі засталіся. Яны засталіся каб нагадваць пра час вялікіх падзей."

Адам Глобус

«Вася Шугалей - гэта той чалавек, які здолеў за сваё нядоўгае жыццё пакінуць дзіўны, непаўторны, вар'яцкі след у культурным і музычным жыцці Мінска, Піцера і Масквы. Ён - чалавек фантастычна вынаходлівы, абсалютна рок-н-рольны і шалёна таленавіты, пры гэтым нястрымны ў сваіх жаданнях і памкненнях.

Ён рабіў усё: перакладаў тэксты Джыма Морысана, арганізоўваў праекты-падарункі Але Пугачовай, выводзіў у людзі" Бі-2", дапамагаў гурту "Забароненыя барабаншчыкі", прапіхваў на вяршыню славы "ЛяпісаТрубяцкога". Увогуле кажучы, Вася - чалавек неверагоднага энтузіязму. І пры гэтым, нягледзячы на сваё сцэнічнае хуліганства, вельмі сціплая асоба і тонкі лірык. З 2001 года Вася заняўся ўласным праектам «20000 зажЫгалок ».

Максім Жбанкоў

Вася Шугалей (1970-2003) Музыка, паэт і мастак. Сваю творчую біяграфію Васіль пачаў з арт-панк-праекта «Ы.Ы.Ы.» ў 1991 годзе. Сёння дырэктар студыі «ОСМАС» і ўдзельнік гурта «Ы.Ы.Ы.» Павал Юрцэвіч паспрабаваў сабраць той склад, які быў. У выніку атрымалася змяшаная каманда: на палову з тых людзей, хто “запальваў” тады, другая палова - прафесіяналы з розных музычных гуртоў.

У якасці вакаліста выступiць Аляксандр Памідораў.

У склад гурта таксама ўвайшлі Артур Гапановіч (акустычная гітара), Уладзіслаў Някрасаў (кларнет), Зміцер Паплаўскі (гітара), Максім Івашын (клавішныя),Ягор Каблоў (бас-гітара), Алег Вайтулевіч (бубны), Канстанцін Карповіч (трамбон), Радаслаў Сасноўцаў (труба), Святлана Мязінцава, Вольга Рамановіч, Таццяна Звяздова, Ганна Дубовік (усе - бэк-вакал).