Арэнда прасторы
Падзеі
23 сакавіка а 18:30

Абмеркаванне кнігі ”Шляхі еўрапеізацыі Беларусі...”

23 сакавіка а 18.30 у галерэі «Ў» адбудзецца абмеркаванне кнігі «Шляхі еўрапеізацыі Беларусі: паміж палітыкай і канструяваннем ідэнтычнасці (1991–2010)» (пад рэд. В. Шпарагі).

У абмеркаванні возьмуць удзел аўтары манаграфіі ды эксперты Інстытуту палітычных даследаванняў «Палітычная сфера».

Пра кнігу
У манаграфіі прапаноўваецца цэлы спектр азначэнняў паняцця еўрапеізацыі: ад «еўрапеізацыі палітыкі» ды «еўрапеізацыі зверху і знізу» да еўрапеізацыі сацыяльных практыкаў, веды і паўсядзённай культуры. Усе гэтыя стратэгіі аўтары змяшчаюць у беларускі кантэкст, каб даследаваць умовы, магчымасці ды перспектывы іх ажыццяўлення ў Беларусі. У якасці аб'екту аналізу выступаюць: вонкавая і рэгіянальная палітыка Рэспублікі Беларусь; уладны і апазіцыйны дыскурсы; каштоўнаснае вымярэнне беларускага грамадства; «гістарычная палітыка» і патэнцыял канцэпту «Імперыя Цэнтральнай Еўропы»; матэрыялы па еўрапейскай тэматыцы ў афіцыйных і неафіцыйных друкаваных медыях; нарэшце, практыкі спажывання ў Беларусі.

Кніга падрыхтаваная ў межах працы Лабараторыі Цэнтру еўрапейскіх даследаванняў у Мінску.

Са зместам і ўводзінамі да манаграфіі можна пазнаёміцца тут.

Чакаем усіх зацікаўленых!
Плануецца таксама прэзентацыя кнігі. Сачыце за інфармацыяй.