Арэнда прасторы
Падзеі
21 сакавіка а 19:30

Уручэнне літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча

21 сакавіка ў Сусветны дзень паэзіі падчас святочнай цырымоніі  ў Мінску адбудзецца ўручэнне літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча,  заснаванай Беларускім ПЭН-Цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў.  Будуць  адзначаныя пераможцы ў трох намінацыях:  паэзія, проза,  мастацкі пераклад

Да разгляду журы прымаліся дэбютныя кнігі, напісаныя па-беларуску аўтарамі ў веку да 35 год і выдадзеныя цягам 2010 году, а таксама грунтоўныя часопісныя і газетныя  публікацыі.

Цырымонія адбудзецца ў галерэі “Ў”  па адрасе пр. Незалежнасці, 37а, ст. м. “Плошча Перамогі”.
Пачатак – а 19:30.

Выступяць пісьменнікі і перакладчыкі Генадзь Бураўкін, Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў,  Барыс Пятровіч, Лявон Баршчэўскі, Андрэй Хадановіч, а таксама – маладыя аўтары, творы якіх увайшлі ў шорт-ліст прэміі. Цырымонію аздобіць сваімі песнямі гурт “Vuraj”. Пасля цырымоніі адбудзецца аўтограф-сесія пераможцаў у кнігарні выдавецтва “Логвінаў” пры галерэі.
Уваход вольны.  

Шорт-ліст літаратурнай прэміі “Дэбют”:

Паэзія:
Ірына Бельская.  Падборка вершаў  “…Бо ранак раніць”.  “Дзеяслоў”, №44.  
Ігар Кулікоў.  Падборка вершаў “Закон узаемнае невылечнасці”. "Дзеяслоў", №47.
Віталь Рыжкоў.  Зборнік паэзіі «Дзверы, замкнёныя на ключы». Мінск: Логвінаў, 2010.

Проза:
Сяргей Егарэйчанка. «Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам». "Літаратурная Беларусь"/"Новы час", кастрычнік 2010.
Анка Упала. «Інь-Ян». Іранічныя аповеды. "Дзеяслоў", №47.
Наталка Харытанюк. Трынаццаць гісторый пра мёртвага катА.  Минск: «Логвінаў», 2010.

Пераклад:
Антон Францішак Брыль / Дж.Р. Р. Толкін. «Каваль зь Вялікага Вутану». Мінск: «Логвінаў», 2010. Пераклад з англійскай.
Наста Лабада /  Тувэ Янсан. «Маленькія тролі і вялікая паводка». Мінск: «Зміцер Колас», 2010. Пераклад са шведскай.
Вольга Цвірка / Мікаэль Ніэмі. «Папулярная музыка зь Вітулы». Мінск: «Логвінаў», 2010.  Пераклад са шведскай.