Арэнда прасторы
Падзеі
2 красавіка, 19:00

Адзіны паказ праграмы "GeeksCanDance ці Батаны ўмеюць танчыць" у галерэі сучаснага мастацтва "Ў"

 2 красавіка, 19:00
Upload Cinema, Novocortex (Галандыя) i Ў галерэя сучаснага мастацтва прадстаўляюць
адзіны паказ праграмы "GeeksCanDance ці Батаны ўмеюць танчыць"

Upload Cinema - гэта кінаклуб, дзякуючы якому лепшыя інтэрнэт фільмы выходзяць на вялікі экран. Кожны месяц Upload Cinema прадстаўляе праграму, якая складаецца з онлайн кароткаметражак, аб'яднаных пэўнай тэмай (Карціны будучыні, Мастацтва па-за сцен, Дрэнныя канцоўкі). Члены клуба барозняць прасторы інтэрнэту ў пошуках цікавых фільмаў, лепшыя з якіх адбіраюцца для паказу на вялікім экране. Калі вы хочаце стаць членам клуба, знайдзіце Upload Cinema на Facebook, або зарэгіструйцеся на сайце UploadCinema.net. І вы зможаце пасылаць свае відэа + глядзець праграмы на сайце і іх preview ў Facebook.


Праграма "GeeksCanDance ці Батаны ўмеюць танчыць" з'яўляецца аднойз самых папулярных, яна змяшчае абуральныя, вар'яцкія і абсурдныя відэа. GeeksCanDance прысвечана танцам: на вуліцы, у офісе, у небе і нават пад вадой. Мы пакажам вам не толькі прафесійных а таксама самадзейных танцораў. Танчыць і рухацца будуць усе, ад зграі птушак і п'яных людзей, да віртуальных персанажаў... І, вядома, мы прапануем наш вялікі экран батанам, што відавочна з назвы праграмы. Прафесійныя танцы нядрэнны, але простыя людзі, якія танчаць так смешна і самаахвяравана безумоўна, заслугоўваюць нашай увагі.
 
З больш чым 200 запісаў, UploadCinema выбраны каля 40 відэа. Дадзеную праграму узначальваў Janine Dijkmeijer,  дырэктар Cinedans (міжнародны фестываль відэа танца ) які адбыўся ў Амстэрдаме.

Квіткі на прагляд можаце набыць у краме Ў галерэі
Кошт 10 000
Колькасць месцаў абмежаваная