Арэнда прасторы
Падзеі
7 красавіка, 13:00

Прэс-канферэнцыя. Старт праекта «Радыус нуля. Анталогія арт-нулявых»

7 красавіка ў Мінску, у галерэі сучаснага мастацтва «Ў», з 13.00-14.00 адбудзецца прэс-канферэнцыя з нагоды запуска даследчага праекта «Радыус нуля. Анталогія арт-нулявых».

Асноўнай задачай праекта з’яўляецця рэфлексія на тэму сучаснага мастацтва і арт-асяроддзя. Плануецца правядзенне аналіза сучаснага мастацтва Беларусі на прыкладзе Мінска першага дзесяцігоддзя новага тысячагоддзя (2000-2010 г.г.).  Рэалізацыя гэтай ідэі павінна таксама садзейнічаць інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння ў мастацкім асяроддзі, а менавіта мастакоў, куратараў, крытыкаў, мастацтваведаў, якія належаць да розных інстытутаў (дзяржаўных і недзяржаўных). Унікальнасць праекта «Радыус нуля. Анталогія арт-нулявых» заключаецца ў тым, што падобная сумесная аналітычная дзейнасць у Мінску, і ў Беларусі ў цэлым, адбудзецца ўпершыню.

Для ажыццяўлення ідэі праекта запрашаюцца вядучыя эксперты і крытыкі Мінска з розных інстытуцый. Заключным этапам праекта стане мастацкая выстава і выпуск каталога па рэзультатах даследвання. Месца правядзення выставы - «Музей сучаснага мастацтва» у Мінску, з 30 кастрычніка 2011 г.

Рабочая група праекта:
Аксана Жгіроўская
Вольга Шпарага
Руслан Вашкевіч

Партнёры праекта «Радыус нуля. Анталогія арт-нулявых» :
Галерэя «Ў»
Інфармацыйна-аналітычны часопіс «Новая Еўропа»
Інтэрнэт праект «Гендэрны маршрут»
ЦДСМ пры ЕГУ