Арэнда прасторы
Падзеі
7 красавіка, а 19-й гадзіне

Прэзентацыя новага нумара часопіса “Топас” “Фемінізм і філасофія: пераасэнсаванне спадчыны Сімоны дэ Бавуар”

7 красавіка а 19 гадзіне

Галерэя сучаснага мастацтва Ў (пр-т Незалежнасці 37а)

Прэзентацыя новага нумара часопіса “Топас”

“Фемінізм і філасофія: пераасэнсаванне спадчыны Сімоны дэ Бавуар”.

У прэзетацыі возьмуць удзел рэдактары і аўтары часопіса: Альміра Усманава, Таццяна Шчытцова, Вольга Шпарага, Лідзія Міхеева.

Тэмы нумара:

Унёсак фемінісцкіх даследчыкаў у сучасную філасофію;

асабістае і палітычнае ў філасофіі экзістэнцыялізму;

сучасныя прачытанні, пераклады і рэцэпцыя ідэй Сімоны дэ Бавуар ва Ўсходняй Еўропе;

аўтабіяграфічнае Я ў інтэлектуальнай гісторыі фемінізму;

фемінізм і палітычная філасофія сёння;

філасофскія інтэрпрэтацыі феномена кахання;

філасофія дзяцінства: вопыт сталення і фарміравання гендэрнай і інтэлектуальнай ідэнтычнасці ў філасофскіх даследаваннях;

сэксуальнае адрозненне і цялесны досвед як аб’екты філасофскага аналізу;

“гендэрнае” бессвядомае сучаснага кінематографа.

Нумар быў натхнёны аднайменнай канферэнцыяй, прысвечанай спадчыне Сімоны дэ Бавуар, якая была праведзена Цэнтрам гендэрных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта і Інстытутам філасофіі, культуры і мастацтва (Літва) улетку 2009.

Са зместам нумара можна азнаёміцца на сайце “Топаса”. http://topos.ehu.lt/zine/2010/3/index.htm