Падзеі
24 чэрвеня, 18.00

Сустрэча з мастакамі і групай урбаністаў у рамках праекта Aeternus et momentum

24 чэрвеня, а 18-й гадзіне

У рамках праекта Aeternus et momentum адбудзецца сустрэча з мастакамі і групай урбаністаў.

Мадэратар Д. Карэнка.

Пытанні да абмеркавання:

1. У чым актуальнасць работ дадзенага мастака? У суадносінах з чым вызначаецца гэтая актуальнасць?

2. Наколькі дакладным з'яўляецца вызначэнне дадзенага выгляду работы як «street-art»? Можна паставіць гэтыя работы ў адзін шэраг з графіці ці не? Чаму?

3. На якую аўдыторыю, перш за ўсё, разлічан дадзены арт-праект?

4. Якім чынам трансфармуецца гарадскі асяродак (канкрэтная прастора) у выніку падобнага роду «інтэрвенцый»?