Арэнда прасторы
Падзеі
31 жніўня -1 верасня

Агра-культурны фэст

Мы, людзі, з'яўляемся не толькі часткай планеты Зямля, але і часткай навакольнага сусвету. Пад гэтым сонцам Чалавек – толькі элемент харчовага ланцугу. Ён падсілкоўваецца, дыхае і п'е. Стварае і спажывае, але, у адрозненне ад жывёлаў, ён можа сам выбіраць чым дыхаць, што есці, на што глядзець і што слухаць. Чыстае паветра і вада, арганічныя прадукты, добрая літаратура і мастацтва – гэта толькі элементы, дэталі нашага жыцця, але здатнасць рабіць свядомы выбар на іх карысць і стварае сапраўднага Чалавека. Наш выбар – атрымліваць асалоду ад жыцця ў розных яго праявах. Атрымліваць задавальненне ад крышталёва празрыстай вады і ад захапляльнага фільма, ад смачнай, чыстай ежы і ад сусветных шэдэўраў мастацтва. Пагадзіцеся, не так ужо і шмат трэба, каб любіць навакольны свет. Сапраўдная ежа – гэта прадукты арганічнай сельскай гаспадаркі. У іх няма ядахімікатаў і штучных мінеральных угнаенняў, няма гармонаў і ГМА. Ёсць – цудоўны смак ды вялікая колькасць карысных для спажыўца рэчываў. Арганічная сельская гаспадарка абараняе не толькі глебу нашай краіны, але і ўсю планету, ад спусташэння і бруду, падтрымлівае яе здароўе, захоўвае біяразнастайнасць, перашкаджае змяненню клімата. Чалавек – неад'емная частка экасістэмы Зямлі, і тое, што добра для Прыроды, добра і для нас. Арганічная сельская гаспадарка – увасабленне на практыцы прынцыпу "Жыві і дай жыць іншым”. 31 жніўня і 1 верасня ў галерэі "Ў" адбудецца “Агра-культурны фэст”. За гэтыя два дні фермеры і мастакі, кухары і эколагі мусяць аб'яднацца для таго, каб распавесці Вам пра чыстую ежу і пра тое, як ужыванне арганічных прадуктаў можа дапамагчы асабіста Вам, грамадству ды, наогул, планеце.

31 Жніўня

16.00 - Адкрыццё маркету. Адмысловае “зялёнае” меню ў бары.

17.00 - Лана Семенас. Прэзентацыя: 10 парадаў, як абраць сапраўдную ежу. Дэгустацыя арганічнай ежы.

18.00 - Адкрыццё. Прэзентацыя праграм па развіццю арганічнай сельскай гаспадаркі ГА "Экадом", прэзентацыя праекта "Экаежа", прэзентацыя мастакамі арт-аб'екта.

18.30 - Канцэрт квартэта класічнай музыкі.

19.10 - Закрыццё маркету.

1 Верасня

12.00 - Адкрыццё маркету, арганічны музычны бранч у бары. 13.00 - Вольга Шчаглінская. Прэзентацыя: Усё ў сад. Экалагічны дызайн жыцця.

14.00 - Дыялогі аб мастацтве і сельскай гаспадарке. Фермеры і мастакі.

15.00 - Кулінарны майстар-клас. Закрыцце маркету.

16.00 - Перформанс "Вельмі высокая кухня".

17.00 - Лана Семенас. Прэзентацыя: 10 парадаў, як абраць сапраўдную ежу. Дэгустацыя арганічнай ежы.

18.00 - Закрыццё. DJ

Удзельнікі

Мастакі: Аляксей Губараў, Аляксей Лунёў, Bazinato

Фермеры: спіс удакладняецца