Арэнда прасторы
Падзеі
31 жніўня -1 верасня

Агра-культурны фэст 2013

Экспазіцыя выставы ў рамках Агра-культурнага фэста 2013

31 жніўня – 1 верасня 2013
 
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, грамадскае аб’яднанне “Экадом” і экалагічная ўстанова “Агра-эка-культура”запрашаюць на двухдзённы Агра-культурны фестываль 2013, які па традыцыі пройдзе на пляцоўцы галерэі “Ў”.
 
Праграма фестываля багатая на прэзентацыі, майстар-класы, дэгустацыі і канцэрты, у якіх могуць паўдзельнічаць як дарослыя, так і дзеці.
 
У галоўнай зале галерэі адкрыецца выстава Агра-культурнага фэста 2013, у ёй прымуць ўдзел 11 мастакоў: Міхаіл Гулін, Антаніна Слабодчыкава, Аляксей Лунеў, Сяргей Бабарэка, Вікторыя Шчарбакова, Яўген Шадко, Анро, Алесь Кудрашоў, Базыль, Алена Шадко, Паўліна Вітушчанка.
 
Адкрыццё фестываля адбудзецца 31 жніўня ў 12:00, адкрыццё выставы – 13:00
 
Куратары: Валянціна Кісялёва, Наталля Гарачая.

Праграмма мерапрыемстваў:

31 жніўня

12:00  Адкрыццё Агра-культурнага фэста:

Прэсс-канферэнцыя і фуршэт-дэгустацыя арганічных прадуктаў.

Ля будынка галерэі - ўрачысты пасеў арганічнай полбы.

13:00  Адкрыццё выставы ў рамках Агра-культурнага фэста з экскурсіяй ад куратараў Валянціны Кісялёвай і Наталлі Гарачай.

14:00  Прэзентацыя “Як выбраць якасныя прадукты і дзе набыць арганічныя прадукты”, Лана Семенас.

На дзіцячай пляцоўцы: Лэнд-арт для дзяцей, Кацярына Спосаб.

14:00-16:00 Ля будынка галерэі: Бліц-маркет арганічных фермераў. Якасныя свежыя прадукты па спецыяльных зніжаных коштах!

15:00 Прэзентацыя “Біяразнастайнасць - аснова ўстойлівай гаспадаркі, або як знайсці памочнікаў у прыродзе” + майстар-клас па будове хатак для жукоў, Вольга Шчыглінская.

На дзіцячай пляцоўцы: майстар-клас для дзяцей "Гарадскія фермеры.Як вырошчваць вітаміны на падваконні", Надзея Куляшова.

16:00 Прэзентацыя ”Вада - аснова жыцця. Практычныя парады пра якасць вады”, Андрэй Пахоменка.

На дзіцячай пляцоўцы: майстар-клас для дзяцей “Колер і смак вады. Што забруджвае ваду, якую мы п’ем”, Дар’я Чумакова.

17:00 Прэзентацыя і дэгустацыя “Штукарскі хлеб”, Зоя і Алесь Прышывалка, “Жорны”.

18:00 Канцэртная праграма «Гарадскі парк культуры», "Оркестр Дыхательной Перспективы"Смена"/Smena, Віцебск.

1 верасня

12:00 Прэзентацыя ”Вада - аснова жыцця. Практычныя парады пра якасць вады”, Андрэй Пахоменка.

На дзіцячай пляцоўцы: майстар-клас для дзяцей "Гарадскія фермеры.Як вырошчваць вітаміны на падваконні", Надзея Куляшова.

13:00 Прэзентацыя “Як выбраць якасныя прадукты і дзе купіць арганічныя прадукты”На дзіцячай пляцоўцы: рухомыя гульні для дзяцей, маляванкі.

14:00 Прэзентацыя «Як не з'есці ГМА», Надзея Куляшова.

На дзіцячай пляцоўцы: Лэнд-арт для дзяцей, Кацярына Спосаб.

15:00 Экскурсія па мастацкай выставе ў рамках Агра-культурнага фэста з куратарамі Валянцінай Кісялёвай і Наталляй Гарачай.

На дзіцячай пляцоўцы: рухомыя гульні для дзяцей, маляванкі.

16:00 Прэзентацыя “Біяразнастайнасць - аснова ўстойлівай гаспадаркі, або як знайсці памочнікаў у прыродзе” + майстар-клас па будове хатак для жукоў, Вольга Шчыглінская.

На дзіцячай пляцоўцы: Інтэрактыўная гульня"Сонечныя людзі" ад творчага гурта "Шпакоўня".

17:00 Майстар-клас па лазапляценню (для дарослых). Магчымасць купіць кошык ад майстра.

18:00 Канцэрт групы “Нагуаль”.

*Пасля кожнага майстар-класа альбо прэзентацыі - дэгустацыя арганічных прадуктаў.

 

Удзел ва ўсіх імпрэзах і дэгустацыях, ўваход на выставу - вольны.

Шчыра запрашаем!

Фотастужка з Агра-культурнага фэста 2013