Падзеі
11 снежня 14.00 – 16.00

Прэзентацыя вынікаў праекта "Парк №1 маёй мары"

На працягу апошніх 2 тыдняў маладыя архітэктары, дызайнеры, гарадскія актывісты працавалі над ідэямі па выкарыстанні прасторы былога тралейбуснага парку №1, які знаходзіцца побач з галерэяй сучаснага мастацтва"Ў".

11 снежня 14.00 – 16.00 тры групы прадставяць вынікі сваіх даследаванняў на адкрытай прэзентацыі вынікаў праекта. На працягу некалькіх тыдняў і пад кіраўніцтвам вопытных цьютараў ўдзельнікі вывучалі будучыя сцэнары развіцця тралейбуснага дэпо і прапануюць для яго бачанне будучыні. Прыходзьце да нас і давайце ствараць будучыню разам!

Праект "Парк №1 маёй мары. Картаграфаванне будучага тэрыторыі" ажыццяўляецца галерэяй сучаснага мастацтва "Ў" пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada (Літва)