Падзеі
4 лютага 2017 а 17-ай гадзіне

Публічная лекцыя прафесаркі Белградскага Універсітэта Мілены Драгічэвіч-Шэшыч

Фотастужка

4 лютага 17:00

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Публічная лекцыя прафесаркі Белградскага Універсітэта Мілены Драгічэвіч-Шэшыч “Самаарганізацыя, як інструмент культурніцкага развіцця. Як ствараць сеткі, платформы і эффектыўныя доўгатэрміновыя партнёрствы ў культуры”

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” у межах адукацыйнай праграмы для менеджараў культуры ARTPLATFORM запрашае вас на адкрытую лекцыю адной з найвыбітнейшых у Еўропе экспертак у галіне культурный палітыкі і менеджменту ў сферы культуры – Мілены Драгічэвіч-Шэшыч (Белград, Сербія)

Ці патрэбна партёрства ў культуры? Дзе і як знайсці людзей ці арганізацыі для будучай супрацы?

Сучасныя працэсы у галіне культуры ўжо немагчыма ўявіць без разнастайных буйных і малых партнёрскіх праектаў, міжнароднага абмену і ўзаемадзеяння, а таксама вялікіх форумаў, што ажыццяўляюцца нацыянальнымі і міжнароднымі культурніцкімі сеткамі і платформамі. Быць часткай такой структуры, а больш за тое стаць яе стваральнікам – вельмі важны крок у дасягненні ўстойлівасці арганізацыі культуры , а таксама яе прысутнасці на лакальным ды міжнародным прафессійным полі. У дадзены момант толькі ў Еўропе існуе больш за 300 прафесійных сетак, што аб’ядноўваюць мастакоў, харэографаў, музыкаў, літэратараў і разнастойныя арганізацыі культуры. З некаторымі з такіх структур, прынцыпамі іх фарміравання мы і пазнаёмімся падчас лекцыі.

Мілена Драгічэвіч-Шэшыч – міжнародны эксперт па справах культурнай палітыкі і менеджменту ў галіне культуры, кіраўнік секцыі ЮНЕСКА па культурнай палітыцы і менеджменце, прафесар і дэкан факультэта драматычных мастацтваў Універсітэта мастацтваў у Белградзе (Сербія).

Яна была дарадцам міністра культуры Рэспублікі Сербія (2006-2007) і працавала ў якасці эксперта ў шэрагу міжнародных арганізацый, сярод якіх ЮНЕСКА, Савет Еўропы, Еўрапейскі культурны фонд, Інстытут адкрытага грамадства, ENCATC, Мarcel Hicter Associacion, Pro Helvetia і Брытанскі Савет. Дырэктар Інстытута тэатра, кіно, радыё і ТБ (Бtлград).

Дырэктар летняй школы Цэнтральна-Еўрапейскага Універсітэта (Будапешт): "Інавацыйная культурная палітыка і менеджмент культуры ў краінах пераходнага перыяду".

Галоўны рэдактар агляду "Культура" (Белград). Прафесар Драгічэвіч-Шэшыч з'яўляецца аўтаркай 15 кніг і больш за 100 артыкулаў па шырокаму колу пытанняў, у тым ліку арт-менеджменце, культурнай палітыцы і міжкультурных адносінах. Мілена Драгічэвіч-Шэшыч удзельнічала ў больш, чым за 50 праектаў у галіне культурнай палітыкі і кіравання ў Паўднёва-ўсходняй Еўропе, у краінах ЕС і іншых дзяржавах Еўропы, Міжземнамор'я, Каўказа, Цэнтральнай Азіі і Індыі.

Уваход на лекцыю вольны, чакаем вас!