Падзеі
27 ліпеня ў 18.00

Сустрэча з польскай мастачкай Паўлінай Алоўскай "Прыкладная фантастыка"

 

27 ліпеня а 18-ай гадзіне

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

Сустрэча з польскай мастачкай Паўлінай Алоўскай "Прыкладная фантастыка"

Паўліна Алоўска - Прыкладная фантастыка 

“Прыкладная фантастыка” - гэты тэрмін ўпершыню выкарыстаў польскі журналіст і пісьменнік Леапольд Тырманд (Leopold Tyrmand) у 1960х каб апісаць неабходнасць імправізацый у тагачаснай модзе. Так ён апісваў тыя спосабы, якімі можна было скамбінаваць матэрыялы, каб скапіраваць папулярны модны стыль, які быў недасяжны (у Польшчы) з-за эканамічных або геаграфічных умоваў і ў гэтых імправізацыях стваралася нешта цікавейшае і больш багатае, чым арыгінал.

“Калі я ўпершыню пачула гэтыя словы, я адразу адгукнулася на іх. Я адчула як яны рэзануюць з маім падыходам у мастацтве і я хацела даследваць больш глыбока магчымыя вынікі гэтага падыхода да апрапрыяцыі. У сваёй прэзентацыі, я пакажу гістарычныя матэрыялы з модных і лайфстайл часопісаў, такіх як Ты і Я (часопіс Лігі жанчын Польшчы), а таксама прыклады маіх ўласных інсталяцый, перфомансаў і жывапісных працаў, якія былі створаныя пад уплывам маіх назіранняў.”

Paulina Ołowska

Paulina Ołowska - Applied fantastic 

“Applied fantastic” is a term first used by Polish journalist and writer Leopold Tyrmand in the 1960s to describe how fashion at the time was characterised by “necessary improvisation”. By this he meant a certain way of combining raw materials to mimic a popular style that was unattainable because of economics or location, and in doing so creating something stranger and richer. 

When I first heard this term, I immediately responded. I felt it resonated with my own practice, and I wanted to explore more deeply the possible outcomes of this method of appropriation. In the lecture, I will present historical reference materials from fashion and lifestyle magazines, such as the Polish women’s league’s Ty i Ja, as well as my own installation, performance and painting works which have been influenced by my findings. 

Paulina Ołowska 

Paulina Ołowska

Працуе ў жывапісе, перформансе, інсталяцыі і куратарстве. Часта звяртае ўвагу на папулярную эстэтыку, нязначныя гісторыі і забытыя фігуры фемінізму. Цытуе фатаграфіі моды, выкарыстоўвае вобразы з агітпроп постэраў, графіці, часопісаў, і шыльдаў. Шмат яе працаў натхнёныя ўспамінамі і настальгіяй. Паўліна Алоўска арганізоўвала перфомансы ў Tate Modern (Лондан), выстаўлялася і паказвала свае праекты ў Museum of Modern Art (Нью Ёрк), Stedelijk Museum (Амстэрдам), Kunsthalle Basel (Базэль), Zacheta National Gallery (Варшава) і ў Carnegie Museum of Art (Пітсбург).