Падзеі
27 ліпеня а 20-ай гадзіне

Экскурсія па персанальнай выcтаве Антона Сарокіна

27 ліпеня а 20-ай гадзіне

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

Экскурсія па персанальнай выcтаве Антона Сарокіна МIНУЛАЕ ЯШЧЭ НЕ СКОНЧЫЛАСЯ, БУДУЧЫНЯ ЎЖО НЕ НАСТАЛА з куратаркай і мастаком

Куратаркі: Інга Ліндарэнка, Марыя Яшчанка

Абапіраючыся на лакальны кантэкст і ўласныя ўспаміны, Антон Сарокін звяртаецца да глабальнага пачуцця занепакоенасці наконт магчымых сцэнароў будучыні і пэўнага культурнага “азірання” назад – у мінулае. Выстава даследуе парадокс татальнай розніцы і паражальнага падабенства паміж мінулым “часам надзей” і сённяшнім “часам складанасці”.

Антон Сарокін разглядае рэкамбінацыйны патэнцыял агульнадаступных аўдыя- і відэаматэрыялаў – “знойдзеных кадраў” (з анг. found footage), запісаў з асабістых архіваў, артэфактаў поп-культуры, лічбавага смецця, філд-рэкордынгу, мемаў – праз іх асэмбляванне, зборку і мантаж. Працуючы як рэдактар, дызайнер і актывіст, Сарокін вывучае, што “мінулае” кажа нам пра сучаснасць і будучыню. Праз даследаванне і перапрацоўку мастак вынаходзіць закладзеныя ў медыя сэнсы, якія могуць свабодна пашыраць, адцяняць, дапаўняць, адмаўляць адно аднаго, а таксама мутаваць у новыя формы.