Сябры галерэi
  • Belinfonet
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • pARTisan
  • ECLAB
Падзеі
3 жніўня а 19-ай гадзіне

Мікіта Кадан "Практыкі самастойнасці"

3 жніўня а 19-ай гадзіне

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

Мастацкае жыццё Украіны пасля 2004 года ў значнай ступені вызначаецца самаарганізаванымі практыкамі: куратарскімі праектамі, выставачнымі прасторамі і выданнямі, створанымі самімі мастакамі. Лік такіх ініцыятыў ідзе на дзясяткі, час ад часу з'яўляюцца новыя. 

Аповед будзе ісці пра некалькі ініцыятыў апошняга часу, да якіх мастак мае непасрэднае дачыненне: аб выставах аб'яднання Худрада (Мастацкі савет) - куратарскай групы, у якую ўваходзяць архітэктары, літаратары, перакладчыкі, актывісты і мастакі; аб выданні Prostory, якое дзейнічае ў міждысцыплінарнай прасторы, што аб'ядноўвае літаратуру, сацыяльную крытыку, сучаснае мастацтва, і якое робіць акцэнт на праявах сучаснай культуры, здольных выклікаць страх і нянавісць; а таксама пра нядаўні куратарскі праект Мікіты Кадана "Адкладзеная будучыня" (Postponed Futures) у галерэі GRAD (Лондан) і праблемах гістарыяграфіі ўкраінскага мастацтва, якія разглядае гэты праект.

Мікіта Кадан нарадзіўся ў Кіеве ў 1982 годзе. У 2007 скончыў нацыянальную Акадэмію выяўленчага мастацтва і архітэктуры ў Кіеве, дзе вучыўся ў майстэрні манументальнага жывапісу. З 2004 года - член мастацкай групы Р.Э.П. З 2008 - куратарскага і актывісцкага калектыву Худрада. Мікіта Кадан - аўтар інсталяцый, скульптур, графічных работ, насценных малюнкаў. Прымаў удзел у Кіеўскай біенале "Кіеўская школа", 14 Стамбульскай біенале, выставе ва ўкраінскім павільёне на 56 Венецыянскай біенале. Яго працы знаходзяцца ў калекцыях Мюнхенскай Пінакатэкі, музеяў M HKA ў Антвэрпэне і MUMOK ў Вене.

Дадзеная прэзентацыя адбудзецца ў межах міжнароднай платформы "АРТ ПРОСПЕКТ", праграмы мастацкіх рэзідэнцый для мастакоў з 10 постсавецкіх краін.