Сябры галерэi
  • Belinfonet
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • pARTisan
  • ECLAB
Падзеі
8 - 17 жніўня 2017

Праект ”ЛГБТ-блізняты” Дар’я Трайден і Вера Гапеева

8 - 17 жніўня 2017

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

Праект "ЛГБТ-блізняты" Дар'я Трайден і Вера Гапеева

Праект "ЛГБТ-блізняты" Дар'і Трайден і Веры Гапеевай - гэта сем гісторый сясцёр-блізнят, якія аб'яднаныя не толькі кроўнымі сувязямі. Усе пары сясцёр - негетэрасэксуальныя. З гэтага можна рабіць розныя высновы - гісторыі не падобныя адна да адной, ды і сёстры-блізняты ўнутрана адрозніваюцца, як і любыя іншыя людзі.

"ЛГБТ-блізняты" - гэта гісторыі пра сям'ю, сувязь пакаленняў і пошук сябе.

"ЛГБТ-блізняты" - гэта фатаграфіі смелых дзяўчат, якія ўмеюць падтрымліваць адна адну і ўсміхацца, нават калі гісторыі жыцця досыць цяжкія.

З 8 па 17 жніўня фатаграфіі і гісторыі праекта будуць выстаўлены ў галерэі "Ў", і вы зможаце задаць пытанні стваральніцам, пакінуць водгукі і больш даведацца пра тое, чаму для такога кшталту праектаў адных фатаграфій мала.

Праграма падзей падчас выставы:

8 жніўня, 19:00 - адкрыццё

10 жніўня, 19:00 - куратарская экскурсія па выставе

11 жніўня, 19:00 - дыскусія "Гісторыі, якія сталі бачнымі: як метад сторытэлінга змяняе стаўленне да дыскрымінаваных груп".

Удзельнічаюць:

- праваабаронца, актывістка ініцыятыўнай групы "Ідэнтычнасць і права" Наталля Манькоўская,

- удзельніца каманды MAKEOUT Дар'я Рамановіч,

- журналістка, адна са стваральніц праекта "Дом і гвалт" Дар'я Царык,

- рок-музыкант, журналіст і ЛГБТ-актывіст Жэня Вялько,

- журналіст, акцёр спектакля пра людзей з інваліднасцю "Дом нумар пяць" Свабоднага тэатра Арамаіс Міракян.

Мерапрыемствы арганізаваныя ініцыятыўнай групай "Ідэнтычнасць і права".

Выстава не прызначаная для прагляду асобамі, маладзейшымі за 18 гадоў, а таксама не рэкамендуецца тым, хто прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў пра сексуальныя адносіны.