Сябры галерэi
  • Belinfonet
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • pARTisan
  • ECLAB
Падзеі
19 - 20 жніўня 2017

Вячаслаў Ахунаў. Рэканструкцыя праекта "НАЗІРАЛЬНЫЯ ПУНКТЫ"

19 - 20 жніўня 2017 года

Галерэя сучаснага мастарца "Ў" у межах праграмы абменных рэзідэнцый "АРТПРОСПЕКТ" прадстаўляе рэканструкцыю праекта 1976 года "НАЗІРАЛЬНЫЯ ПУНКТЫ" мастака з Узбекістану - Вячаслава Ахунава

У 70-я гады мінулага стагоддзя грамадства яшчэ не сутыкнулася з такім тэхнічным паняццем, як камеры назірання. Былі выпадкі візуальнага назірання - сачэнне, але ў асноўным функцыі камеры назірання і «жучка» для падслухоўвання выконвалі так званыя «стукачы» - грамадзяне, завербаваныя супрацоўнікамі КДБ ці добраахвотнікі з ліку «свядомых». Яны ўзвалілі на сябе місію даносніцтва, як яны запэўнівалі «у мэтах ўмацавання свядомасці і дысцыпліны ў грамадстве, а таксама як дапамогу ў выяўленні ворагаў народа і Савецкай Улады». «Стукачы» заўсёды былі з намі: у інстытуце, на працы, на адпачынку, у турыстычных паездках у сацыялістычныя краіны, на заводах і фабрыках, у калгасах і саўгасах, сярод вайскоўцаў і ў навуковых цэнтрах. Грамадства не ўяўляла жыццё без «стукачоў», а мастацкі свет без «мастацтвазнаўцаў у цывільным». Даносілі ўсе, ад малога да вялікага: акцябраты, піянеры, камсамольцы, камуністы, беспартыйныя, вернікі і атэісты, героі, начальнікі і шараговыя грамадзяне. Нябачныя, заўсёды знаходзяцца побач, сябры і таварышы, бацькі і маці, браты і сёстры - савецкае грамадства было настолькі прасякнута атрутай даносчыка, што людзі баяліся адкрытых гутарак з роднымі і блізкімі. Такім чынам з'явілася жаданне нагадаць мовай мастацтва, у дадзеным выпадку канцэптуальнага, аб балючай рысе ў савецкім грамадстве - аб татальным назіраннем і даносах адзін на аднаго.

Ахунаў Вячаслаў Раманавіч (нар. 02 ліпеня 1948, Ош., Кіргізская ССР, СССР) - узбекскі і кіргізскі мастак, заснавальнік сучаснагам мастацтва ў Узбекістане, прадстаўнік незалежнай арт-сцэны, якая звязала паміж сабой дзве эпохі нонканфармісцкага мастацтва - савецкую і постсавецкую. Свае працы мастак ствараў практычна па-за кантэкстам маскоўскага концэптуалізма або эмігранцкага соцарта. У канцы 1970-х гадоў сфармуляваў свой кірунак у творчасці як "сацыялістычны мадэрнізм". У канцы 80-х гадоў мастак лёгка расстаўся з візуальным мастацтвам, упадабаючы яму іншыя спосабы выказвання, а потым, у пачатку 2000-х, так жа лёгка да яго вярнуўся.

З 1980 года жыве ў Ташкенце. З 2011 года Вячаслаў Ахунаў з'яўляецца невыязным з сваёй краіны - улады Узбекістана пазбавілі мастака магчымасці выязджаць за мяжу для ўдзелу ў выставах з фармулёўкай "немэтазгодна".

З канца 90-х мастак прымае ўдзел у найбуйнейшых выставах, такіх, як Дакумента 13 (2012); 55, 52, 51 Венецыянская біенале (2013, 2007, 2005 г.г.); Сінгапурскай біенале сучаснага мастацтва (2013, 2006); "Атлас", Museo Nacional Centro de Arte Reina Sofia, Мадрыд, Іспанія - ZKM | Museum fur Neue Kunst, Карлсуруе, Германія - Sammlung Faickenberg, Гамбург, Германія (2011 - 2010), "Остальгия", New Museum of Contemporary Art, Новы-Ёрк, ЗША (2011); 11-я міжнародная біенале сучаснага мастацтва ў Стамбуле (2009), "Сляды сакральнага", Цэнтр Пампіду, Парыж, Францыя і Цэнтр сучаснага мастацтва, Мюнхен, Германія (2008)

Праект рэалізаваны ў межах міжнароднай платформы "АРТ ПРОСПЕКТ", праграмы мастацкіх рэзідэнцый для мастакоў з 10 постсавецкіх краін. Асноўны партнёр праекта CEC ArtsLink