Сябры галерэi
  • Belinfonet
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • pARTisan
  • ECLAB
Падзеі
31 жніўня - 6 верасня 2017

Праграма мерапрыемстваў праекта "Астравец культуры"

Праграма мерапрыемстваў:

31 жніўня 19.00 - экскурсія па выставе "Астравец кульуры" з удзельніцай праекта і мастацтвазнаўцай Сафіяй Садоўскай.

Уваход па кошце квітка на выставу

5 верасня 19.00 - лекцыя "Пермакультурны дызайн на практыцы" Лана Семенас і Вольга Шчаглінская.

Вядучыя раскажуць аб асноўных прынцыпах пермакультуры і пра тое, як іх ужываць пры дызайне прасторы вакол Цэнтра культуры, навукі і экалогіі " Астравец культуры ".

Уваход вольны

6 верасня 19.00 - Экскурсія-гульня па выставе для дзяцей 7-12 гадоў і іх бацькоў.

Правядзе ўдзельніца праекта і мастацтвазнаўца Сафія Садоўская. З дзецьмі і дарослымі мы прадставім сябе ў іншай будучыні, паглядзім на працы мастакоў і створым свой ідэальны Цэнтр культуры, навукі і экалогіі "Астравец культуры", а яшчэ прапануем свой варыянт роспісу грандыёзных градзірняў.

Уваход па кошце квітка на выставу

7 верасня 19.00 - "Будучыня зараз" лекцыя Ірыны Загорскай

У межах праекта пра іншую будучыню Астравецкай АЭС "Астравец культуры" мы вырашылі паразмаўляць пра тое, як будучыня фарміруецца непасрэдна ў дадзены момант і разгледзім погляды філасофіі, фізікі ды псіхалогіі на стварэнне рэальнасці. Ствараць новую рэальнасць будзем разам з псіхолагам і гештатьт-тэрапеўтам Ірынай Загорскай.

Уваход па кошце квітка на выставу.