Сябры галерэi
  • Belinfonet
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • pARTisan
  • ECLAB
Падзеі
28 кастрычніка 2017

«Навошта салон галерэі сучаснага мастацтва?»: дыялог-прэзентацыя

 
28 кастрычніка, 14:00

Палац мастацтва (вул. Казлова, 3)

Дыялог-прэзентацыя «Навошта салон галерэі сучаснага мастацтва?»

У межах «Восеньскага салона з Белгазпрамбанкам»

 Упершыню за гісторыю  «Восеньскага салона» ў Мінску на ім прадстаўлены не толькі творы мастакоў, але і экспазіцыі мастацкіх галерэй.

Галерэя "Ў" запрашае на адкрыты дыялог-прэзентацыю «Навошта салон галерэі сучаснага мастацтва?». Гаворку вядуць Валянціна Кісялёва, дырэктар і куратар галерэі, і Ганна Чыстасердава, арт-дырэктар. 

Падчас прэзентацыі спікеры (Валянціна Кісялёва і Ганна Чыстасердава) акрэсляць значнасць прысутнасці галерэй на нацыянальных і міжнародных арт-кірмашах і салонах, а таксама падзеляцца досведам удзелу галерэі "Ў" на штогадовай выставе-кірмашы сучаснага мастацтва «ArtVilnius», дзе "Ў" двойчы (у 2011 і 2016 гг.) прызнавалася найлепшай замежнай галерэяй, а ў 2013 перамагла ў намінацыі "Найлепшы мастак".