Сябры галерэi
  • Belinfonet
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • pARTisan
  • ECLAB
Падзеі
16 лістапада 2017

Перформанс «То, о чём (не) следует говорить, говорит само за себя»

16 лістапада, 19:00

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

То, о чём (не) следует говорить, говорит само за себя[1]

Перформанс Ірыны Герасімовіч і Антаніны Слабодчыкавай

“Не думайце пра чырвоную малпу” ‒ сказ, які выкарыстоўваецца, каб паказаць, наколькі бездапаможны наш мозг перад часцінай “не”. Вы ж таксама ўявілі сабе зараз менавіта чырвоную малпу, праўда?

Выказванні рознага кшталту, – побытавыя, літаратурныя, рэкламныя ды іншыя, ‒ падвергнуцца хірургічнаму ўмяшанню, падчас якога будуць ускрытыя размаітыя магчымасці, што хаваюцца за адмаўленнямі. Хаваюцца, але не знікаюць, гатовыя ў любы момант праявіцца, захапіць, напалохаць або проста здзівіць.


[1] “То, о чем не следует говорить, говорит само за себя…” – радкі з цыклу Аляксандра Скідана “Disjecta membra” 

 Кошт квітка на выставу: 2 р.