Распечатано: 20.11.2017 03:06:09
http://ygallery.by/events/0012053/

Аўтарская экскурсія па выставе «І я так магу!»17 лістапада 2017

17 лістапада, 19:00

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Аўтарская экскурсія па выставе «І я так магу!»

«Бадай што, галоўнай асаблівасцю Беларусі, важнай для мастакоў, якія працуюць з публічнай прасторай, з'яўляецца яе надзвычайная палітызыванасць. Агрэсія, табуяваныя зоны, непрапісаныя правілы паводзін і адчужанасць беларускага грамадства дасюль з'яўляюцца яе важнымі складнікамі. У сукупнасці з цэнзурай, якая пануе на большасці выставачных пляцовак, гэта пазбаўляе шматлікіх аўтараў і мяне, у прыватнасці, магчымасці паўнавартаснай прэзентацыі».

Міхаіл Гулін

Кошт квітка на выставу: 2 р.