Распечатано: 18.11.2018 10:42:27
http://ygallery.by/events/0012098/

Арт-інтэнсіў у межах выставы "Без выключэнняў! У працэсе"

 Арт-інтэнсіў у межах выставы "Без выключэнняў! У працэсе"


Запрашаем мастакоў на арт-інтэнсіў ў межах выставы "Без выключэнняў! У працэсе", які пройдзе 7- 8 і 14-15 ліпеня.

 

У праграме інтэнсіву - экскурсіі з куратарамі і мастакамі па выставе, дыскусіі і аналіз тэмы выключэння і інклюзіі, а таксама практыка ў полі сучаснага мастацтва. Заняткі будуць праходзіць у інклюзіўнай групе.

Даты: 7-8 і 14-15 ліпеня, 11:00-15:00

Месца - Галерэя сучаснага мастацтва "Ў", вул. Кастрычніцкая, 19.

Узрост удзельнікаў 21+

Працоўная мова – руская.

Удзел – бясплатны.


Заяўкі на ўдзел прымаюцца ў форме кароткай анкеты - https://goo.gl/forms/qNpCoaOcWfd4Gz1n1  да 30 чэрвеня 2018 года. Усе заяўкі будуць разгледжаны куратарамі праекта.

Канчатковы спіс удзельнікаў будзе складзены да 1 ліпеня 2018 года.


На фатаздымку дыпціх Міхаіла Гуліна "Папрашу не блытаць!" (2013)