Сябры галерэi
  • Art Mode Style
  • Little Greene
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • pARTisan
  • ECLAB
Падзеі
10 ліпеня 2018

«Замест танцаў». Інсталяцыя і перформанс Ірыны Ануфрыевай

«Замест танцаў»
Інсталяцыя і перформанс Ірыны Ануфрыевай, 2018

тут месца, як цела смерці, - … затым сама пустэча,
пустэча вісіць над месцам, яна
і ёсць ўласна мета месца,
«памятай пра смерць», - гучыць пустэча…
<...>
расцягніце свой танец наколькі гэта даступна вам,
але не ўпівайцеся сваёй бясстрашнасцю…
магчыма, вы не забудзецеся на смерць, - але не забудзьце памерці…

Людміла Русава                                                                                

Перадаць на час сваё цела зямлі, супрацьпастаўляючы застыламу стану смерці безупынны рух цела падчас перформанса. Пераадолець страх уласнага цела і страх смерці. Уключыць у гэты танец галасы тых, каго ўжо няма з намі. Рух цела, рух жыцця, рух паміж жыццём і смерцю. 

Пяцігадзінны перформанс мастачкі Ірыны Ануфрыевай – гэта рэдкая для Мінска магчымасць апынуцца не проста гледачом, але саўдзельнікам складанай сцэнічнай дзеі, якая разгортваецца ўнутры абмежаванай плошчай чатырох квадратных метроў куба з зямлёй. Перформанс-прысвячэнне Людміле Русавай – гэта спроба вярнуць і ўключыць у актуальны гістарычны кантэкст сучаснага мастацтва імя мастачкі, якая стаіць ля вытокаў беларускага перформансу і канцэптуалізму і якая сышла ў 2010 годзе.

«Месца танцаў – 2003» – апошні візуальны праект, рэалізаваны Людмілай Русавай у публічнай прасторы ў галерэі NOVA.

«Замест танцаў» створана Ірынай Ануфрыевай сумесна з галерэяй «Ў». Прысвячаецца Людміле Русавай.

Асаблівая падзяка: piakWeld, Ганне Кох, Валянціне Кісялёвай і галерэі «Ў»

10 ліпеня 2018 года
з 15:00 да 20:00
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
ву
л. Кастрычніцкая, 19

Уваход па квітках